16.08.2018 / 19:37

Google прадставіла Android для слабых бюджэтных тэлефонаў 2

Кампанія Google прадставіла версію Go edition для аперацыйнай сістэмы Android 9 Pie, якая аптымізавана для работы на бюджэтных прыладах.

Аперацыйная сістэма Android Go разлічана на слабыя смартфоны з прадукцыйнасцю ўзроўню 2010-2012 гадоў. Часцяком яны разглядаюцца як бюджэтныя замены кнопкавым тэлефонам, а кошт можа пачынацца з 30 даляраў. Вядома, больш за ўсё яны запатрабаваныя на рынках, якія развіваюцца. Зараз іх прадаюць у больш чым 120 краінах. Самі ж смартфоны з Android Go ужо выпусцілі больш за сотню вытворцаў, у тым ліку гіганты накшталт Nokia, Asus і іншыя.

Адзначаецца, што Android 9 Pie (Go edition) займае на 500 МБ менш месца. Такім чынам, вольнай памяці аказваецца каля 3 ГБ. Звычайна слабыя смартфоны сямейства Go маюць 8 ГБ памяці. Акрамя таго, у кампаніі палепшылі шэраг фірмовых праграм. Напрыклад, Google Go умее чытаць вэб-старонкі голасам, YouTube Go прапануе рэжым галерэі для загружанага кантэнту, а Maps Go падтрымлівае пакрокавыя інструкцыі.

4
свядомы / Адказаць
16.08.2018 / 20:21
Мой флагман от HTC 2012 года давно не получал обновление. Последняя версия ОС 4.0.3 . Почему нас держат за лохов? Я заплатил тогда за аппарат 300 убитых американских президентов, а меня и многих других просто надувают.
0
Ыыы / Адказаць
16.08.2018 / 21:40
свядомы, кім дазваляецца за тых і трымаюць. Мой першы флагман -- se p800. Пасля гэтага карыстаюся бюджэтны і. Розніцы аніякай. Так, гульні не ганяю. Часу няма.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру