16.08.2018 / 21:28

У Лоеве, пакуль жанчына ляжала ў бальніцы, у яе забралі 3-месячнае дзіця 28

Жыхарка Лоева Алеся Фаміных у пачатку жніўня трапіла ў шпіталь з апендыцытам. У гэты час улады забралі яе 3-месячнае дзіця, якое даглядала бабуля. Па словах Алесі, падставай для гэтага паслужылі няспраўная газавая пліта і адсутнасць вады ў прыватным доме.

Алеся Фаміных разам з бабуляй.

Маладая маці не знаходзіцца ў шлюбе з бацькам малога, які рэгулярнае выпівае. Да дэкрэтнага адпачынку Алена працавала прыбіральшчыцай у мясцовым райпо, атрымлівала 200 рублёў. Правесці ваду і адрамантаваць пліту на такую зарплату і пенсію бабулі цяжка.

Жанчына звярнулася да праваабаронцаў. Яны адзначаюць, што нягледзячы на цяжкае становішча сям'і, жанчына не злоўжывае спіртным, да нараджэння працавала, а цяпер ёй перасталі плаціць нават дэкрэтныя.

Чыноўнікі патрабуюць, каб яна неадкладна знайшла працу, а праваабаронцы лічаць, што рашэнне службы апекі абавязкова павінна прайсці судовую праверку.

0
Ыыы / Адказаць
16.08.2018 / 21:35
Дзіцяці 3 месяцы а ад яе патрабуюць на працу?
0
Пацыфіст / Адказаць
16.08.2018 / 21:56
Як у тэлевізары: Беларусь - краіна для жыцця!
8
гуляка / Адказаць
16.08.2018 / 21:58
Што там за брэд? Што вы пішаце: як чыноўнікі могуць патрабаваць ад жанчыны з 3-месячным дзіцём "неадкладна знайсці працу"?
Калі яна працавала, ёй жа павінны плаціць дапамогу на дзіцяці.
НН вы перш чым перадрукоўваць, хоць пра нешта даведайцеся. "Сільные новості" - ага, занадта моцна, што ні кажы.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру