16.08.2018 / 22:13

У Брэсце 20-гадовы расіянін ударыў сябра і атрымаў 4 гады калоніі

У Брэсце абвясцілі прысуд 20-гадоваму расіяніну, які абвінавачваўся ў нанясенні цяжкага цялеснага пашкоджання.

На лаве падсудных хлопец апынуўся пасля канфлікту са сваім сябрам, які адбыўся 15 мая. Маладыя людзі сядзелі ў адным са двароў мікрараёна Дуброўка на лаве каля дома, у якім пражывала дзяўчына абвінавачанага. Падчас размовы пацярпелы распавёў абвінавачанаму, што яго дзяўчына яму здраджвае. Расіянін стаў насупраць свайго таварыша і ўдарыў яму нагой у галаву. Пасля гэтага яны разышліся.

Пацярпелы прыйшоў дадому, дзе яго стан пагоршыўся. Бацькі хлопца адвезлі яго ў шпіталь. Медыкі дыягнаставалі ў берасцейца закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

Супраць расіяніна распачалі крымінальную справу.

Суд Ленінскага раёна прызнаў 20-гадовага расіяніна вінаватым і прызначыў яму 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Абвінавачаны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, шкоду пацярпеламу боку кампенсаваў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру