17.08.2018 / 07:04

У Варшаве беларус затрыманы за абразу польскага сцяга: ён кінуў яго сабакам і стаў таптаць сам 62

фота Wprost

Варшаўская паліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў абразе польскага сцяга. Цяпер мужчыне пагражае год турмы, піша Tut.by са спасылкай на штотыднёвік Wprost.

Як паведамляе выданне, інцыдэнт адбыўся 14 жніўня. 35-гадовы грамадзянін Беларусі выгульваў сабак.

Ён падышоў да абеліска ў памяць пра загінулых жаўнераў Арміі Краёвай, узяў адзін з сцягоў, якія ўпрыгожваюць манумент, і кінуў яго сваім сабакам. Пазней ён пачаў таптаць яго сам.

Усё гэта ўбачыла жанчына, якая і выклікала паліцыю. Беларуса затрымалі. Як паведамляецца, ён і раней абвінавачваўся ў абразе польскага сцяга.

Цяпер яму пагражае год турмы.

8
Васіль Кот / Адказаць
17.08.2018 / 07:53
Беларуска-польскія дачыненьні ў мінулым, вядома, не былі безвоблачнымі. Але навошта такія рэчы рабіць? Больш за ўсё, аднак, не разумею навошта жыць у краіне якую ненавідзіш? З'ехаў бы куды і праблем не было.
     А можа гэта рускамірнуты пуцінец які? На жаль сярод беларусаў такіх шмат.
11
М. / Адказаць
17.08.2018 / 08:08
А чаму толькі год?
7
тутэйшы / Адказаць
17.08.2018 / 08:32
Читайте между строк! Гражданин Беларуси! Кто он? Фамилия ?
Паказаць усе каментары/ 62 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру