17.08.2018 / 07:56

Сабаленка перамагла 5-ю ракетку свету і выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Цынцынаці 2

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру серыі «Прэм'ер» у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам 2 874 299 даляраў.

У матчы 3-га круга асноўнай сеткі Арына (№ 34 WTA) перамагла 5-ю ракетку свету францужанку Каралін Гарсія - 6:4, 3:6, 7:5.

У чвэрцьфінале саперніцай Сабаленкао будзе амерыканка Мэдысан Кіз (№ 13 WTA), выбіла з турніру 4-ю ракетку свету Ангеліка Кербер з Нямеччыны - 2:6, 7:6 (7:3), 6:4.

Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры выйшла ў чвэрцьфінал турніру такога ўзроўню. Паспяховы выступ у Цынцынаці дазволіць ёй з наступнага тыдня ўпершыню падняцца ў топ-30 рэйтынгу WTA.

0
пиримидон / Адказаць
17.08.2018 / 08:42
с ней бы плотно поработать психологам и не то, что топ-30, но и топ-10 (если не большее) будет вполне достижимым
0
РРР / Адказаць
17.08.2018 / 10:26
Усё-такі навіны НН павінна рэдагаваць: неахайнасьць у мове зашкальвае!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру