17.08.2018 / 09:27

Калумніст прэзідэнцкай газеты абрынуўся на інтэлігенцыю: цытаваў Сталіна і здзекаваўся з беларускай мовы 140

На старонках «Советской Белоруссіі» працягваецца ледзь не штодзённая публікацыя меркаванняў наконт «справы БелТА». Папярэднія тэксты былі ананімныя, цяпер аўтар назваў сябе — былы кіраўнік беларускага КВЗ, ураджэнец Навасібірска Андрэй Мукавозчык.

фота sb.by

Яго абурыла, што беларуская інтэлігенцыя салідарызавалася з затрыманымі рэдактарамі TUT.by. У адказ Мукавозчык двойчы цытуе Сталіна:

«Інтэлігенцыя — абслугоўваючы элемент, не грамадскі клас. Ёсць такая група інтэлігенцыі, якая не звязана з вытворчасцю, як літаратары, работнікі культуры. Яны лічаць сябе «соллю зямлі», камандуючай сілай, якая стаіць над грамадскімі класамі».

«Роля інтэлігенцыі — службовая, даволі ганаровая, але службовая. Чым лепш інтэлігенцыя распазнае інтарэсы пануючых класаў і чым лепш яна іх абслугоўвае, тым большую ролю яна адыгрывае. У гэтых рамках і на гэтай базе яе роля сур'ёзная».

Тэкст у Мукавозчыка двухмоўны, але беларуская мова выкарыстоўваецца толькі як псеўдацытаты яго завочных апанентаў:

«Присные же свято верят, что именно они — это «усе, хто можа зрабiць нешта прыгожае». Других — нет. Что же сказать про остальных, «хто не дахiлiўся»? — «Усё, што яны робяць, — гэта пачварны калгас».

На чем базируется эта… ну пусть уверенность? «Свой густ, з якiм не пашчасцiла нарадзiцца, нiкуды не падзець». Написано, почти как у Пушкина, но не вызывает даже самоиронии, куда уж отреагировать смотрящей в рот «суполке». Не умеют «якiя дахiлiлiся да элiты» понять, не способны осознать, нет у них интеллектуальных сил дотянуться до простого открытия: они—то как раз своей массой и собраны — обслуживать. Чьи-то интересы. Может, даже и совпадающие в малом (да хоть бы и в большом) с твоими — но не твои. Их».

Мукавозчык наракае, што інтэлектуальная эліта Беларусі не такая, якую б яму хацелася бачыць. «Думаць «інтэлектуалы з клуба» ўмеюць не ўсе, аналізаваць не навучаны, затое пішуць прафесійна шмат, а ненавідзяць — шчыра. Захлёбваючыся», — піша аўтар.

Каментары на сайце «Советской Белоруссіі» адключаныя, таму чытачы могуць выказаць стаўленне да творчасці Мукавозчыка, ацаніўшы яго калонку па пяцібальнай шкале. Пакуль што адзнака — 1.

Браніслаў Юрэвіч

6
Centurion / Адказаць
17.08.2018 / 09:33
І сам думаць ня ўмее
6
МатрУна / Адказаць
17.08.2018 / 09:36
НУЛЬ яму , а не адзинку !  
5
дык / Адказаць
17.08.2018 / 09:36
какого только мусора сюда коммунисты со всего союза не на волокли. ладно бы рабочие или ученые, так нет, одна гниль политруковская на полставки сексотами работающая.
Паказаць усе каментары/ 140 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру