17.08.2018 / 10:41

Падчас раскопак у Старым замку ў Гродне знайшлі сярэднявечную шахматную фігуру 1

Сярэднявечная шахматная фігура знойдзеныя падчас раскопак у Старым замку ў Гродне, пра гэта паведамляе сайт Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Знаходка была выяўлена 16 жніўня. Шахматная фігура, хутчэй за ўсё пешка, зробленая з рога. Папярэдне спецыялісты датуюць знаходку XIV стагоддзяем.

Гэта не першая шахматная фігура, выяўленая падчас раскопак на Замкавай гары. У музеі збіраецца сапраўдная калекцыя, дзеляцца супрацоўнікі. У кастрычніку 2017 года археолагі выявілі тут ладдзю, таксама зробленую з рога. 

0
Шляхціц размазня / Адказаць
17.08.2018 / 11:39
Прыгажосць! Думаю, калі б там прасейвалі і прамывалі ўвесь выбраны грунт, знаходак было б куды больш...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру