17.08.2018 / 11:14

Лукашэнка праводзіць нараду па новых прызначэннях: «Вельмі добрыя кандыдатуры з ліку дыпламатычнага корпуса» 26

Аляксандру Лукашэнку паведамілі аб прапановах па кадравых прызначэннях ва ўрадзе, а таксама па замене iншых службовых асоб. Адпаведная нарада праходзіць у Мінску ў Палацы Незалежнасці.

На сустрэчы прысутнічалі кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, спікеры парламента Уладзімір Андрэйчанка і Міхаіл Мясніковіч, міністр замежных спраў Уладзімір Макей, старшыня Дзяржкантролю Леанід Анфімаў, старшыня КДБ Валерый Вакульчык, начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэй Паўлючэнка. Прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова на абмеркаванні кандыдатур будучых міністраў не было.

«У працяг нашай размовы ў Аршанскім рэгіёне ў частцы кадравых прызначэнняў і перасоўванняў я спецыяльна папрасіў, і трое сутак Адміністрацыя прэзідэнта разам з кіраўнікамі парламента, старшынёй Камітэта дзяржкантролю працавала над унясеннем тых кандыдатур, якія павінны быць унесены згодна з маімі даручэннямі па прызначэннях ва ўрадзе і ў сувязі з заменай некаторых службовых асобаў. Як і дамаўляліся, сёння Наталля Іванаўна (Качанава) паведаміць узгодненую або няўзгодненую пазіцыю па гэтых пытаннях», — сказаў кіраўнік краіны.

«Я ведаю, што былі праведзены кансультацыі і з грамадскімі арганізацыямі і іншымі. Думаю, што я таксама паслухаю іх меркаванне перад тым, як прызначаць новых членаў урада і іншых службовых асоб. Ясна, што сёння мы разгледзім некаторыя кандыдатуры, якія прапаноўваліся вамі і былі рэкамендаваныя мною для разгляду», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ёсць нядрэнныя паслы, якія атрымалі пэўны вопыт работы. «І вельмі нават добрыя кандыдатуры з ліку дыпламатычнага корпуса. Паслухаем меркаванне і міністра замежных спраў у частцы прадстаўленых кандыдатур з дыпкорпуса», - сказаў ён.

«Спектр кандыдатур досыць шырокі, і давайце мы гэтыя кандыдатуры разгледзім. Але пытанне трэба вырашаць, не зацягваючы, каб не дапусціць некантраляванага развіцця некаторых, перш за ўсё негатыўных, працэсаў у эканоміцы, - падкрэсліў беларускі кіраўнік. — Хоць я не хачу драматызаваць сітуацыю. Міністры на месцах, ведамствы працуюць, губернатары на месцы. Кіравальнасць у нас проста не можа быць страчана».

На нараду былі запрошаныя старшыня КДБ Валерый Вакульчык і начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Андрэй Паўлючэнка. «Каб потым не было размоў: тыя, не тыя кандыдатуры. Натуральна, што яны кантралююць сваімі ведамствамі антыкарупцыйны складнік службовых асоб кадравага рэестра прэзідэнта. Калі ў іх ёсць нейкія пытанні па кандыдатурах, якія будуць абмяркоўвацца, яны выкажуць», - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

4
Тимофей / Адказаць
17.08.2018 / 11:47
Сказал, что некоторые послы себя хорошо проявили и могу вытянуть нашу экономику.

Видимо про посла в Китае Рудого... Интересно его в премьеры или в министры?
1
Нетлуке / Адказаць
17.08.2018 / 11:48
Рэд. Выдалена.
1
Люстэрка / Адказаць
17.08.2018 / 12:21
Прапаную простае рашэнне у частцы кадравых прызначэнняў і перасоўванняў. Таварыша Шыла памяняць на таварыша Мыла. А таварыша Мыла на таварыша Шыла. Калі яны разваляць тое, за што адказваюць, правесці ракіроўку Шыла на Мыла, а Мыла на Шыла.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру