Ноччу на трасе М5 конь уляцеў у салон аўтобуса праз лабавое шкло, паведамляе МНС. 

У Жлобінскім раёне ў рэйсавы аўтобус «Экалайнс», што рухаўся па трасе, уляцеў конь. У момант сутыкнення ў аўтобусе знаходзіліся 29 пасажыраў і 2 кіроўцы.

Інцыдэнт адбыўся 17 жніўня а 2 гадзіны ночы на трасе М5 Мінск - Гомель у раёне вёскі Завод Жлобінскага раёна. У выніку сутыкнення конь быў заціснуты ў салоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?