17.08.2018 / 14:38

Гуркоў паведаміў пра адкрыццё ў верасні ўласнай залы 7

movananova.by

Вядомы беларускі баксёр Віталь Гуркоў ў сторыс паведаміў, што яго зала для заняткаў адкрыецца меркавана 15 верасня.

«Адкрыццё запланавана прыкладна на 15 верасня. Але дакладную дату усе дакладна даведаюцца, я пра гэта паведамлю ў анонсе», — распавёў Гуркоў.

Нагадаем, раней у інтэрв'ю блогу «Факт_Спорт» на Tribuna.com Гуркоў анансаваў адкрыццё памяшкання.

— З прычыны траўмы, ці задумваешся пра сваю будучыню без спорта?

— Як бы не склалася жыццё, па-любому я хачу быць каля спорту. У хуткім часе я адкрыю сваю залу — маленькую, утульную, у добрым месцы. Гэта заканамернае развіццё кар’еры прафесійнага спартсмена. Не зараз, але ў будучыні хацелася б працаваць з дзецьмі. Перадаваць свой жыццёвы і прафесійны досвед, натхняць і запальваць сэрцы да дзеяння. Калі ты верыш, ты можаш зрабіць усё. Можаш стаць рок-музыкам і адначасова баксіраваць. І не трэба для гэтага нікуды з’язджаць. Хочаш стаць крутым спартсменам? Калі ласка. Няма межаў. Ёсць праца, ёсць мэта. Час усё расставіць па месцах. Даецца кожнаму па працы яго.

2
неудивленный / Адказаць
17.08.2018 / 15:05
Обязательно приведу своего сына Гуркову, как подрастет!
4
Ігар / Адказаць
17.08.2018 / 16:23
Ён тай-баксер, а не баксер. Розніцу ведаеце? Ён у размове мог сказаць баксёр ці баксіраваць у вузкім сэнсе. Вы ўводзіце чытача, незнаёмага з Гурковым, у зман.
1
Иванофф / Адказаць
17.08.2018 / 16:51
Зал на улице.Советской в Минске. Хороший парень. Успехов тебе!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру