Новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур прыбыла ў Мінск, паведамляе пасольства ЗША ў Беларусі.

Джэніфер Мур пачне працу на пасадзе паверанага ў справах ЗША ў Беларусі ў жніўні 2018 года. У пасольстве праінфармавалі, што Джэніфер Мур з'яўляецца кар'ерным дыпламатам. Перад прыездам у Мінск яна займала пасаду намесніка дырэктара ўпраўлення па справах Паўднёвай Еўропы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, якое адказвае за адносіны ЗША з Турцыяй, Грэцыяй і Кіпрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0