17.08.2018 / 19:18

У Мазыры сястра ўдарыла брата нажом, а пасля сама аказала яму першую медыцынскую дапамогу 5

У Мазыры сястра ўдарыла брата нажом, а пасля сама аказала яму першую медыцынскую дапамогу, паведамляе тэлеканал «Мазыр». За прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў у дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа.

Сястра з братам адправіліся ў госці да знаёмага. Гаспадар кватэры пайшоў спаць. Сваякі на кухні размаўлялі. Гаворка зайшла пра асабістае жыццё. Слова за слова, сталі лаяцца. 40-гадовая жанчына схапіла нож і ўваткнула яго ў сцягно брата, трапіла ў артэрыю. Сама жахнулася ад таго, што нарабіла, і стала аказваць першую медыцынскую дапамогу. Тэрмінова выклікалі хуткую дапамогу.

Пацярпелы мужчына ў цяжкім стане быў дастаўлены ў рэанімацыю. Яго сястра — у міліцыю. Вынік агляду — 2,6 праміле алкаголю ў крыві. Мужчына дараваў сваёй старэйшай сястры. Тым не менш, мазыранка будзе адказваць перад судом.

3
Pich / Адказаць
17.08.2018 / 19:51
ЖАХ !!! Людзі даведзены да адчаю. ІТ-краіна для жыцьця - крадзі, рэж і страляй.
3
Штурмовик / Адказаць
18.08.2018 / 10:44
Pich,в этом случае вины государства нет. Обычная бытовая ссора по пьяной лавочке.
2
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
18.08.2018 / 13:01
Штурмовик,
Pich,в этом случае вины государства нет. Обычная бытовая ссора по пьяной лавочке
https://nn.by/?c=ar&i=214547&lang=ru

Вина есть и ещё какая !! Продажа дерьмового алкоголя за три копейки литр .. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру