У гэтыя выхадныя дні ў Мінску правядуць суботнікі ў мэтах выканання даручэння прэзідэнта «аб навядзенні ідэальнага парадку». 17 жніўня распараджэнне пра працу ў суботу і нядзелю падпісаў кіраўнік сталіцы Андрэй Шорац. Рэдакцыя Tut.by атрымала дакумент, падпісаны кіраўніком Мінгарвыканкама, пра працу ў выходныя дні 18 і 19 жніўня.

У дакуменце гаворыцца, што «ў мэтах безумоўнага выканання даручэння кіраўніка дзяржавы аб навядзенні парадку», а таксама «у сувязі з даручэннем кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай ад 16 жніўня» кіраўнікам адміністрацый раёнаў неабходна прыцягнуць да працы ў выходныя дні 18 і 19 жніўня «работнiкаў адміністрацый раёнаў, прадпрыемстваў і арганізацый для навядзення парадку на замацаваных тэрыторыях».

Фото: Читатель TUT.BY

Фота: Чытач Tut.by.

Распараджэнне Шорца накіравана ў «Мінскую гарадскую жыллёвую гаспадарку», «Зелянбуд», «Гаррамаўтадар», а таксама ў адміністрацыі раёнаў сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0