17.08.2018 / 21:42

Украіна выпрабавала крылатыя ракеты для абароны Азоўскага ўзбярэжжа ВІДЭА 12

На поўдні Адэскай вобласці адбыліся паспяховыя выпрабаванні крылатай ракеты ўкраінскай вытворчасці, паведамляе Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА).

На выпрабаваннях прысутнічаў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў, які запэўніў, што ўкраінскія ракеты здольныя забяспечыць абарону Чарнаморскага і Азоўскага ўзбярэжжа, пры неабходнасці, нават у партах іх базавання.

Паводле Турчынава, далёкасць палёту ракеты да 300 кіламетраў. Таксама ракеты гэтага класа — магутная высокадакладная зброя, «здольная знішчаць любыя марскія і наземныя цэлі».

Акрамя таго Турчынаў адзначыў, што з дапамогай крылатых ракет можна знішчаць вайсковыя і інфраструктурныя аб'екты, у прыватнасці, «стратэгічныя масты і паромныя пераправы ў выпадку іх выкарыстання ворагам для агрэсіі супраць нашай дзяржавы».

Фота: РНБА

5
Niemand / Адказаць
17.08.2018 / 22:27
Выдатная навіна. Віншую братоў-українців.
Героям слава! 
П.С. "Крывавы пастар" - красень. :)
2
Орк / Адказаць
18.08.2018 / 00:00
Полюбому АГЛ тоже захочет такое прикупить .. Чуток подшаманят и до Москвы доставать буде...а это уже сильный психологический фактор
18
Палешук / Адказаць
18.08.2018 / 05:29
Крывавы пастор розмовляу па- маскоуску! Ганьба!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру