18.08.2018 / 08:59

Мінімальны заробак у Венесуэле павялічыўся ў 60 разоў 3

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў пра павышэнне ў краіне мінімальнага заробку ў 60 разоў. Пра гэта паведамляе AVN.

Паводле сцвярджэння кіраўніка дзяржавы, пасля ўводу ў абарачэнне 20 жніўня адна адзінка крыптавалюты Petro будзе каштаваць 60 даляраў або 3,6 тысячы дэнамінаваных суверэнных балівараў. Мінімальная зарплата пры гэтым складзе палову крыптаманеты, г.зн. 1,8 тысячы балівараў, тады як у цяперашні час яна складае тры мільёны балівараў (30 суверэнных балівараў пасля дэнамінацыі)

Венесуэльская нацыянальная валюта пазбавіцца пяці нулёў. Мадура сцвярджае, што названыя меры дапамогуць «радыкальна стабілізаваць і змяніць грашова-крэдытнае і фінансавае жыццё дзяржавы», які пакутуе ад гіперінфляцыі.

0
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
18.08.2018 / 11:25
У стацьце апечатка. Правильна далжно быць написана "3,6 тысяч дзенаминираванных СУВЕНИРНЫХ баливарау", а не каких-та там суверэнных. Вадзицель аутобуса знает толк у крыптавалютах
0
Петрыковец / Адказаць
18.08.2018 / 11:59
Санта Клаус дапаможа.
0
Математега / Адказаць
18.08.2018 / 14:51
0 * 60 = 0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру