Амэрыканцы жартуюць, што няшчасны скотчтэр’ер Барні настолькі стаміўся ад увагі да сябе, што чакае не дачакаецца пераезду назад у родны ягонаму сабачаму сэрцу Тэхас разам з гаспадаром.
Зь невыноснае тугі па роднай старонцы ён, відаць, і цапнуў рэпарцёра за палец.
Пацярпеламу была аказана дапамога найлепшымі сьвяціламі Белага Дому.