18.08.2018 / 09:35

Кіраўнік Каталоніі паабяцаў «атакаваць іспанскую дзяржаву» 11

flickr.com

Кіраўнік урада Каталоніі Кім Тора паабяцаў актыўна змагацца з іспанскай дзяржавай. Адпаведную заяву рэгіянальны лідар зрабіў у пятніцу, перадае карпарацыя Radio y Television Espanola.

Тора прыняў удзел у мітынгу ля каталонскай турмы, куды на час судовых разглядаў па справе, звязанай з сепаратысцкім працэсам, змешчаны былы дарадца па ўнутраных справах пры ўрадзе аўтаноміі Жаакім Форн. Акт быў прымеркаваны да першай гадавіны тэракту ў Каталоніі, які быў здзейснены 17 жніўня мінулага года. Тора запэўніў, што прыхільнікі незалежнасці рэгіёна не спыняцца да таго часу, пакуль каталонскі народ не здабудзе волю. «Мы не будзем абараняцца, мы будзем ісці ў атаку на гэту несправядлівую [іспанскую] дзяржаву», - адзначыў кіраўнік урада аўтаноміі.

Тора таксама заклікаў «аднавіць грамадзянскія і палітычныя правы» у Каталоніі.

У рэгіёне ў пятніцу прайшлі розныя мерапрыемствы і мітынгі ў памяць ахвяраў тэракту 17 жніўня 2017 года. Тады на турыстычнай вуліцы Рамбла ў цэнтры Барселоны кіроўца фургона здзейсніў наўмысны наезд на мінакоў. Праз некалькі гадзін у населеным пункце Камбрыльс у правінцыі Тарагона паліцыя Каталоніі ліквідавала пяць тэрарыстаў. Яны спрабавалі ажыццявіць тэракт, аналагічны таму, які быў здзейснены ў Барселоне. Ахвярамі нападаў сталі 16 чалавек, яшчэ каля 130 пацярпелі

1
Алесь / Адказаць
18.08.2018 / 09:49
Ахвярамі нападаў сталі 16 чалавек, яшчэ каля 130 пацярпелі.
Значыцца, тыя, што пацярпелі, не сталі ахвярамі нападаў? Яны пацярпелі, але яны не ахвяры?
Дзіўная логіка!
Можа правільней было б пісаць: ахвярамі нападаў сталі каля 140 чалавек, 16 з іх загінулі?

https://nn.by/?c=ar&i=214570
10
Александр Сергеевич / Адказаць
18.08.2018 / 10:02
Это самодовольное чудо закончит так же смешно и гротескно, как и пучдэмоновское чудо, которое мечется сейчас пор Европе, как летучий голландец в морях, - то тут, то там, не зная пристанища. Ибо пристанищем ему в Испании будет теперь только 20 лет тюрьмы за попутку государственного переворота!

Региональным  коррупционерам очень, аж донемогу, хочется прежде всего полностью развязать себе свои шаловливые руки для финансовых махинаций, пользуясь при этом всей той социальной инфраструктурой, которую провинции подарила Испания в целом. И меньше всего этим прожженным демагогам нужна т.н. "каталонская независимость", которой у нее и так ныне больше, чем у всех других испанских провинций.  Побесятся на публике да и сядут на то же само место, на которое сели и баски со своими уродами-политиканами.
12
Карл Люкевіч / Адказаць
18.08.2018 / 10:48
Давай, Тора, давай!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру