Улада4545

Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся віцэ-прэм’еры

Сяргей Румас, фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада. Адпаведныя кадравыя рашэнні агучыў кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА. Прэм'ер-міністрам прызначаны Сяргей Румас, які да сёння ўзначальваў Банк развіцця.

Першым намеснікам прэм'ер-міністра прызначаны Аляксандр Турчын, да цяперашняга часу кіраўнік Апарату Савета Міністраў. Намеснікам прэм'ер-міністра прызначаны Ігар Ляшэнка. «Ён знаходзіцца ў камандзіроўцы, ён у курсе справы. Будзе курыраваць пытанні, якімі займаўся Уладзімір Сямашка». Да цяперашняга часу Ігар Ляшэнка узначальваў канцэрн «Белнафтахім».

Намеснікам прэм'ер-міністра таксама прызначаны Уладзімір Кухараў. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе намесніка старшыні КДК. «Ён будзе курыраваць пытанні будаўніцтва, ЖКГ, транспарту. Гэта аснова. А далей вам вызначаць ва ўрадзе, як вы размяркуеце гэтыя абавязкі», — растлумачыў Лукашэнка.

Акрамя таго, намеснікам прэм'ер-міністра прызначаны Ігар Петрышэнка, які да гэтага з'яўляўся паслом Беларусі ў Расіі. Ён будзе адказваць за сацыяльную сферу — ахову здароўя, адукацыю, культуру, спорт.

Міністрам архітэктуры і будаўніцтва прызначаны Дзмітрый Мікулёнак.

Міністрам прамысловасці — Павел Уцюпін. «Ведаеце сферу. Вы там, па-мойму, гадоў пяць прапрацавалі. І вельмі добра, што вы папрацавалі і ў Міністэрстве эканомікі. Для вашай будучай працы гэта проста выдатна», — адзначыў Лукашэнка.

Міністрам сувязі і інфарматызацыі прызначаны Канстанцін Шульган. «Чалавек дысцыплінаваны, вайсковы, які вельмі добра ведае гэтую сферу, і асабліва перспектыву развіцця, звязаную з інфармацыйнымі тэхналогіямі, стварэннем вялікага ўдзельнай вагі ў сферы IT», — ахарактарызаваў новага міністра кіраўнік дзяржавы.

Міністэрства эканомікі ўзначаліць Дзмітрый Крутой. «Вельмі б хацелася, каб Міністэрства эканомікі (вы гэтую арганізацыю добра вывучылі) набыло новае дыханне і быў прыстасаваны да новых рэалій. Гэта вельмі важна», — сказаў Лукашэнка.

Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта прызначаны Раман Галоўчанка. «Вы там працавалі, добра ведаеце гэтую сферу. Вельмі добра, што вы папрацавалі на пасадах пасла ў розных краінах. Усё астатняе для таго, каб працаваць у ВПК, у вас ёсць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апытанка

Каментары45

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць