18.08.2018 / 13:37

Лукашэнка: Ажыццяўляць дыктатуру ў Беларусі не рэальна 23

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пры прызначэнні новага кіраўніцтва ўрада і міністэрстваў.

«Я ўжо казаў, што ўважліва адсочваю рэакцыю грамадства на мае рашэнні. Ды і ў мяне ўжо даўно выпрацавалася звычка з першых дзён арыентавацца на тое, якога меркавання людзі пра курс, які праводзіцца ў краіне», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, натуральна, меркаванні ёсць розныя. «Мы жывём у дэмакратычнай краіне. Прытым заціснутыя двума дэмакратычнымі блокамі з захаду і з усходу. На поўдні ў нас наогул дэмакратыя далей няма куды. І здзяйсняць нейкую дыктатуру ў Беларусі — гэта проста нерэальна. І тыя, хто падобныя рэчы заяўляе, — гэта смешна. Але парадак у краіне заўсёды быў, і ён будзе», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

3
Вучоны / Адказаць
18.08.2018 / 13:44
А-ха-ха!!! Няма у нас дыктатуры! Смяюся, не магу спыницца!
2
цікава / Адказаць
18.08.2018 / 13:48
Дзе і ў чым той парадак? Паказуха радуе вока? А яшчэ якія дасягненні акрамя чыстых цэнтральных вуліц? Дык яны і без цябе былі заўсёды чыстыя. Можа толькі з Александрыі было не бачна? А для людзей, асабліва маладых працавітых і разумных, гэта нічтожно замала ў сённяшнім жыцці. Уся Еўропа прыгожая і дагледжаная і без бясменнага правадыра.
20
о / Адказаць
18.08.2018 / 13:51
Хорошо, что меняются взгляды. 
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру