Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Тэсты
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Улада

Арсенал - БАТЭ

21 лютага, 20:55
Зрабіць стаўку:
adnetrotate.com
Фота 1 з 4
18.08.2018 / 14:52

Сем фактаў пра новага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса 38

Аляксандр Лукашэнка 18 жніўня прызначыў Сяргея Румаса кіраўніком урада. Румас ужо восьмы прэм’ер за часы кіравання цяперашняга прэзідэнта.

Хто ж такі спадар Румас? «Наша Ніва» прапануе найбольш цікавыя факты з біяграфіі чыноўніка.

Бацька працаваў ва ўрадзе Кебіча

Адметна, што Сяргей — гэта не першы Румас, які працаваў у беларускім урадзе. Справа ў тым, што Сяргей Румас — патомны фінансіст. Бацька віцэ-прэм’ера Мікалай Піліпавіч Румас нарадзіўся ў 1947 годзе ў Тураве. Ён скончыў наргас. І па размеркаванні накіраваўся ў Гомель, дзе працаваў у фінансавых і кантрольна-рэвізійных органах. Менавіта ў гэты час, у 1969 годзе, у Мікалая Піліпавіча і Вольгі Лявонцеўны Румасаў нарадзіўся сын Сяргей. Потым бацьку накіравалі на павышэнне ў Мінск. Ад 1976 года ён увесь час працаваў у цэнтральным апараце Міністэрства фінансаў БССР пры Баляславу Шацілу.

У 1990 Румас-старэйшы быў прызначаны першым намеснікам міністра фінансаў. У нейкі перыяд, калі з пасады быў зняты Павел Дзікі, а Мікалай Корбут яшчэ на яе не заступіў, ён выконваў абавязкі міністра. Але на відныя ролі Румас ніколі не імкнуўся. Дарэчы, маці віцэ-прэм’ера — таксама эканамістка па адукацыі. Яна больш за 30 гадоў адпрацавала выкладчыцай у Мінскім фінансава-эканамічным каледжы. Яе колішнія студэнты і сёння добрым словам згадваюць Вольгу Лявонцеўну.

Сыходзіў з Нацбанка ў камерцыю

Што датычыць Румаса-малодшага, то ён, што не дзіўна, па слядах сваіх бацькоў таксама паступае на фінансы. Вучыцца ў Яраслаўлі ў вайскова-фінансавым вучылішчы па спецыяльнасці «Фінансавае забяспечэнне войскаў». Праўда, пасля развалу СССР прафесіі ён меў спрэс цывільныя.

Адразу па дэмбелі Румаса прымаюць на працу начальнікам улікова-аперацыйнага, крэдытнага і эканамічнага аддзелаў спецыялізаванага ўпраўлення Нацбанка. Але перыяд працы ў Нацбанку аказаўся нядоўгім. У сярэдзіне 1990-ых Румас, як і многія іншыя ў той час, мяняе дзяржаўную працу на камерцыйную дзейнасць. Цягам двух гадоў ён займае высокія пасады ў двух прыватных банках: «Паўночны Захад» і «Садружнасць».

Зрабіў «Белаграпрамбанк» адным з найлепшых

У 1995 Сяргей Румас прыходзіць на працу ў «Беларусбанк». Там ён спачатку цягам сямі гадоў узначальвае філіял, а потым падымаецца па кар’ернай лесвіцы да намесніка старшыні праўлення банка. У верасні 2005 года Лукашэнка прызначае Румаса старшынёй «Белаграпрамбанка», дзе ён знаходзіўся да прызначэння на пасаду віцэ-прэм’ера.

За час кіравання Румаса ў «Белаграпрамбанку» колькасць укладчыкаў павялічылася ў паўтара разы. Больш чым у тры разы вырас аб’ём дэпазітаў фізічных асоб. А аб’ём крэдытавання насельніцтва — у 25 разоў. Аўтарытэтныя еўрапейскія фінансавыя выданні называлі «Белаграпрамбанк» найбольш стабільным у Беларусі.

«Магу дазволіць сабе быць дэмакратычным кіраўніком. Але, на жаль, ёсць такія пытанні, якія патрабуюць ад мяне прыняцця жорсткіх і не заўсёды папулярных рашэнняў», — прызнаваўся Румас у адным з інтэрв’ю.

Крытыкаваў Нацбанк, калі быў віцэ-прэм’ерам

Ад снежня 2010 да ліпеня 2012 Сяргей Румас папрацаваў віцэ-прэм’ерам. Запрасіў яго на гэтую працу тагачасны прэм’ер Міхаіл Мясніковіч. Справа ў тым, што Мясніковіч і бацька Румаса былі добра знаёмыя яшчэ за часамі супольнай працы ў Кебіча. Магчыма, гэта наклала свой адбітак.

Гэта прыйшлося на час жорсткага валютнага крызісу. Цікава, што Румас не падтрымліваў тую палітыку, якую вялі тагачасны старшыня Нацбанка Пятро Пракаповіч і памочнік прэзідэнта па эканоміцы Сяргей Ткачоў. Гэта неаднаразова вылівалася ў публічную крытыку.

Каментуючы легалізацыю Нацбанкам павышанага курсу даляра для прадпрыемстваў, у прыватнасці, ён зазначыў: «Адхіленне ў 10% можна ацэньваць і называць па-рознаму, але, па сутнасці, мы вяртаемся да множнасці валютных курсаў. І было б добра, калі б гэта 10%-е адхіленне афіцыйнага курсу вырашыла праблему, але тыя сігналы, якія пасылае рынак, кажуць пра тое, што гэтага відавочна недастаткова». Румас фактычна выступіў супраць палітычна матываванага заніжэння курсу рубля. Пры гэтым у эфіры дзяржаўных тэлеканалаў ён адмаўляўся крытыкаваць праграмы апазіцыі.

Цікава, што потым у адным з інтэрв’ю ён назаве Пятра Пракаповіча большым лібералам, чым ён сам. Віцэ-прэм’ерам Румас адпрацаваў нядоўга, яго адправілі ў Банк развіцця, дзе ён і быў апошнія шэсць гадоў.

Дабіўся, каб на трыбунах дазвалялі «Пагоню» і БЧБ-сцягі

Ад красавіка 2011 года Сяргей Румас таксама з’яўляецца кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола. Варта адзначыць, што высокія пасады ніколі не заміналі яму наведваць футбольныя матчы. Захапленне гэтым спортам ён займеў яшчэ ад часоў мінскага «Дынама» ў чэмпіянаце СССР, хадзіў на гульні малафееўскай каманды ў Мінску.

Вялізных поспехаў зборная Беларусі за час кіравання БФФ Румасам не дасягнула. Наадварот, прайгравала нават у такіх матчах, якія прайграваць нельга. А вось БАТЭ і мінскае «Дынама» выходзілі стабільна ў групавыя стадыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Зрэшты, цяжка сказаць, ці ёсць тут заслуга Румаса.

Цікавы факт пра будучага прэм’ера. Падчас афіцыйнай гульні ў Барысаве Беларусь — Македонія былі затрыманыя і адпраўленыя ў ізалятар заўзятары з бел-чырвона-белымі сцягамі на шаліках і «Пагонямі». Сярод іх, напрыклад, быў Зміцер Хведарук. БФФ адразу стала на абарону заўзятараў.

Румас асабіста хадзіў на размовы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам і тлумачыў, што затрымліваць за такое — недапушчальна. На дадзены момант нацыянальная сімволіка дазволеная на беларускіх стадыёнах. Ужо даўно няма выпадкаў, калі людзей затрымлівалі за яе. Ёсць тут і заслуга Румаса.

Прызнаваўся функцыянер і ў тым, што яму падабаецца «бела-чырвоная» колеравая гама, калі прадстаўляў новую форму зборнай пад назвай «Белыя крылы».

Запусціў у Тураве выпуск выдатных сыроў

Банкам развіцця быў пабудаваны і запушчаны з нуля Тураўскі малочны камбінат. Дарэчы, зроблена гэта было на радзіме бацькі Румаса.

Ідэя ўвогуле нарадзілася з таго, што ў час працы ў «Белаграпрамбанку» Румас часта бываў у камандзіроўках у Італіі, дзе і захапіўся іх сырамі. Узнікла ідэя перанесці вытворчасць некаторых гатункаў у Беларусь. Так і з’явіўся брэнд Bonfesto. Вялізная колькасць сыроў гэтага прадпрыемства ідзе на экспарт. Сам Румас казаў, што тураўскі праект — гэта выдатны сімбіёз прыватна-дзяржаўнага партнёрства.

Bonfesto выпускае такія гатункі сыроў, як рыкота, крэмоле, маскарпонэ, правола, мацарэла. Гэтыя прадукты заўсёды карыстаюцца вялікай папулярнасцю.

Шматдзетны бацька і фанат палявання

Румас з сям'ёй. Фота tut.by.

Жонка Сяргея Румаса працуе стаматолагам у медыцынскім цэнтры «Карона». У пары аж чацвёра сыноў. Старэйшы Валерый скончыў эканамічны факультэт БДУ, пасля вучыўся ў Лондане, але вярнуўся ў Беларусь. Меншых сыноў завуць Максім, Сяргей і Філіп.

Румас у Калодзішчах мае бацькоўскі дом, плюс да ўсяго дабудоўваецца ў Драздах-2 на першай берагавой лініі.

А вось хобі ў Румаса дастаткова крыважэрнае. Ён фанат палявання. Прычым нават лётае дзеля такога задавальнення ў Афрыку. «У мяне таксама ёсць нядрэнныя трафеі, у асноўным паляўнічыя. Самы буйны — іланд вагой у тону. Здабыў у Афрыцы. Часам удала страляю гусей. Нядаўна абнавіў асабісты рэкорд. Не ўсміхайцеся, я насамрэч люблю паляванне на гусей», — сказаў былы віцэ-прэм'ер Румас у інтэрв’ю «Трыбуне». Іланд — гэта вінтарогая антылопа.

<###dynamic-0###>

Зміцер Панкавец

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Пуцін і Лукашэнка пад музыку «Любэ» разграмілі сапернікаў з лікам 16:1 15
Лукашэнка і Пуцін у Сочы згулялі ў хакей у адной камандзе ВІДЭА 3
Замест Лукашэнкі на канферэнцыю ў Мюнхен едзе Вакульчык 11
Лукашэнка абвясціў пра гатоўнасць аб'яднацца ўдвух з Пуціным хоць заўтра 22
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
65 11
Антось / Адказаць
18.08.2018 / 15:17
Непатызм. Іх дзеці і ўнукі будуць жыць у Драздах, а вашы іх карміць, апранаць ды ахоўваць.
36 11
Финансист / Адказаць
18.08.2018 / 15:20
Когда он руководил Белагропромбанком - это были лучшие времена для банка! Все работники с ностальгией вспоминают те времена!
60 1
Надоело до оскомины / Адказаць
18.08.2018 / 15:45
Но мы же знаем, кто, реально, руководит....и с кого спрашивать.
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 38 /
Загружаецца...
Рэклама на NN.BY
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Падтрымаць
Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Фундаваць НН праз АРІП
Падтрымаць
Каб скарыстацца формай, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Інстытут акадэміі навук Расіі: Улады Беларусі ўсё часцей карыстаюцца рыторыкай нацыяналістаў 12
Пасла Ватыкана ў Францыі падазраюць у дамаганнях да чыноўніка

Экспарт украінскіх тавараў у ЕС вырас на 15% 5
Трамп заявіў, што абвесціць надзвычайнае становішча ў ЗША 3
«Расійская агрэсія змяніла наш курс»: Германія абяцае рост вайсковага бюджэту 1

Журналісты даведаліся пра санкцыі ЕС супраць расіян за інцыдэнт пад Керччу 2
Паглядзіце, якімі будуць станцыі 3-й лініі метро ФОТЫ
як вам?
8
У Мінску могуць стварыць цэнтр для прыёму расійскага школьнага экзамену 3
Звольнены прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар усплыў на БТ — будзе развіваць інтэрнэт 3
Усяго патроху
У «Слуцк» перайшоў «19-гадовы» нігерыец, які ўжо ў 11 гадоў хадзіў з барадой ФОТА 3
Такога незвычайнага герба Беларусі вы яшчэ не бачылі ФОТА 16
Каб сустрэць нечаканых гасцей: рэцэпт ідэальных сырных мафінаў 7
Ежу з «Макдональдса» цяпер можна замовіць дадому, але за 2 рублі 3
Паглядзіце, як выглядае «булён з грэнкамі» ў слонімскіх школах ФОТА
дапоўнена
19
Калі хочацца чаго-небудзь забароненага: хатнія нагетсы РЭЦЭПТ 4
Беларусы назвалі найлепшыя брэнды краіны 5
Спорт
На матч БАТЭ — «Арсенал» у Барысаве прадалі ўжо 8000 квіткоў
Беларус выйграў турэцкую велагонку

Беларускіх біятланістак знялі з дыстанцыі на Кубку свету з-за вялікага адставання 1
Трэнер Таццяна Тарасава: Я на месцы беларусаў запрасіла б рускіх дзяўчатак 26
Сёння — «Мінская лыжня» з удзелам топавых чыноўнікаў і сілавікоў 2
15-гадовы футбаліст акадэміі «Мілана»: Хачу гуляць за зборную Беларусі, маё сэрца там 2
Гулец зборнай Украіны перайшоў у газпрамаўскі «Зеніт». Як такое стала магчымым? 11
Футбаліст Салах выдаліўся з усіх сацсетак 1
Здарэнні
У Ленінградскай вобласці бабруйчанка парэзала мужа-рэцыдывіста, які знаходзіцца ў вышуку 1
У Гомелі кіроўцу таксі стала кепска за рулём — аўтамабіль пратараніў плот ФОТА
Сыходзячы ад сутыкнення з «Паршэ», тралейбус ледзь не ўрэзаўся ў дом ВІДЭА 2
Магілёвец з'ехаў на пару дзён з інтэрната, заплаціўшы за яго наперад. У пакой усё роўна засялілі людзей, а тыя скралі яго рэчы
Лукашэнка: Тэма падатковага манеўру з Пуціным не абмяркоўвалася 9
Непаўналетні магілёвец знайшоў банкаўскую карту і паспрабаваў аплаціць ёю пакупкі
Акцыя «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе ў Беларусі з 20 лютага па 1 сакавіка
Карысная інфа
На выходных на Брэстчыне да +10, у Мінску да +6°С
На выходных тэмпература паветра будзе адпавядаць канцу сакавіка 3
На пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману 1
У наступныя дні па Брэстчыне да + 9°С

ДАІ Мінска заклікала аўтамабілістаў і пешаходаў быць максімальна ўважлівымі з-за снегападу
Здароўе
Мінздароўя прыпыніў продаж лекаў ад кашлю — яны могуць быць небяспечныя для сэрца
Мінздароўя: Усе, хто захварэў на грып, не былі прышчэпленыя 3
Каб бэбі-блюз не выліўся ў псіхоз. Што мамам, татам і бабулям трэба ведаць пра пасляродавую дэпрэсію
У Беларусі з пачатку года два чалавекі захварэлі на адзёр
Мова
Усё пра беларускія прозвішчы 139
«Баранавіцкі» ці «баранаўскі»? «Гудзевіцкі» ці «гудзеўскі»? Мовазнавец Юры Пацюпа прапануе вярнуць традыцыйныя формы прыметнікаў
А як у вас гаварылі?
7

Čerykaŭ, а не Cherikov! 10
Навуковая падзея: даследчыца абараніла дысертацыю па вусным маўленні жыхароў Хоцімскага раёна 4
Ці кажаце вы сваім дзецям пяшчотныя словы — есьцікі, піткі, спаткі? 2

Доктар з Баранавіч стварыў унікальны руска-беларускі даведнік лекавых раслін 18
Аўто
Уладальнікам красовераў KIA ў Беларусі прапанавалі бясплатна абнавіць аўтамабіль 1
У Мінску адкрылі для руху першы ўчастак Паўднёвай магістралі КАРТА 1

Названыя самыя «аварыйныя» краіны Еўрасаюза 8
«Беларуснафта» зробіць зарадку электрамабіляў платнай 3
Супрацоўнікі ДАІ прыехалі на Камароўку на аўтамабілі, які аўтаматычна выпісвае штрафы парушальнікам паркоўкі ВІДЭА 6
Эканоміка
Віцэ-прэм'ер Турчын: У 2019 годзе трэба вызначыцца з лёсам неэфектыўных дзяржаўных прадпрыемстваў 4
ВУП у студзені вырас на 0,7%
Рубель сёння сціпла ўмацаваўся да ўсіх трох валютаў
У Драздах за $3 мільёны прадаецца дом, які ледзь не канфіскавалі ва Уладзіміра Япрынцава — шмат ФОТА інтэр'ераў 7
Меркаванні
Аналітыкі прапанавалі сем канкрэтных мер па ўмацаванні інфармацыйнай бяспекі Беларусі
Абмяркоўвайце!
11
Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» 6
Аналітык: Большасць беларусаў радзей бываюць ва ўласных бацькоў, чым Лукашэнка — у Пуціна 15
Віктар Марціновіч: Не відэаназіраннем трэба пужаць, а шукаць прычыны, з якіх людзі трацяць глузд 5
Гісторыя
Любімыя колеры могуць сказаць пра яе многае: колер сцягна напалоханай німфы
Валынь: зусім іншы край на мяжы з Беларуссю 3
Амерыканскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, падробка дакументаў і прастытуцыя 2
Як Быкаў стаў Быкавым: што зрабіла яго такім, якім ён быў — біяграфія 1
Дарагія рэчы: вагі з дзедавай крамы
Што беларусы чыталі пра Венесуэлу 117 год таму? Займальны факт 5
Прагулялі дзяржаву: як Радзівіл траціў на феерверкі больш пораху, чым на ваенныя практыкаванні 5
Культура
Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага» — шмат ФОТА
«Круты 1918». Украінцы знялі мастацкі фільм пра падзеі, якія раней не траплялі на экран 12
Lifenews: Ціма Беларускіх хавае ад усіх, што стаў бацькам яшчэ ў 16 гадоў 8
Распачаўся прыём заявак на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава
Журы абвясціла поўны спіс прэміі «Дэбют» 1
Пясецкі, Севярынец, Горват, Алексіевіч, Марціновіч — топ продажаў «Акадэмкнігі» на Міжнароднай кніжнай выставе 4

Прэмія імя Віктара Сырыцы: выбіраюць самую цікавую рэгіянальную ініцыятыву
Праграма Стральцоўскага фэсту — адкрыццё 15 лютага! 1
Навука і тэхналогіі
Нейрасетку навучылі ствараць твар неіснуючага чалавека за некалькі секунд. І ён выглядае рэалістычна
NASA афіцыйна прызнала страту культавага марсахода Opportunity 1
Найбуйнейшы ў свеце самалёт — культавы Airbus A380 — здымаюць з вытворчасці  2
Інжынеры стварылі ложак, на якім вы не зможаце заняць чужую палову ВІДЭА 5
Гігабайты ў абмен на каханне: як атрымаць бясплатны інтэрнэт-трафік і бонусы 14 лютага 4
Амерыканскі стартап, які займаецца дастаўкай ежы на беспілотных машынах, прыцягнуў $940 мільёнаў ВІДЭА
Google Maps атрымае функцыю дапоўненай рэальнасці. Але ёй нельга будзе карыстацца занадта доўга
Каханне і сэкс
Грудзі брытанак выраслі на тры памеры за 11 гадоў 13
Як распісваюць маладых у самым прыгожым ЗАГСе Беларусі 2
Празрыста і сэксуальна: Кім Кардаш'ян у адкрытым камбінезоне пазіравала на канапе ФОТА 41
Пяшчотная, сэксуальная і грацыёзная: Пенелопа Крус у новым глянцавым фотасэце 2
У лідара гурта «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага знайшлося яшчэ адно пазашлюбнае дзіця 12
Футбаліст Дзмітрый Ігнаценка ў свае 30 гадоў выхоўвае шасцёра дзяцей 3
Лёгкая эратычнасць беларускамоўнай рэкламы 80-х 19
Свет
Інстытут акадэміі навук Расіі: Улады Беларусі ўсё часцей карыстаюцца рыторыкай нацыяналістаў 12
Пасла Ватыкана ў Францыі падазраюць у дамаганнях да чыноўніка

Экспарт украінскіх тавараў у ЕС вырас на 15% 5
Трамп заявіў, што абвесціць надзвычайнае становішча ў ЗША 3
«Расійская агрэсія змяніла наш курс»: Германія абяцае рост вайсковага бюджэту 1

Журналісты даведаліся пра санкцыі ЕС супраць расіян за інцыдэнт пад Керччу 2
Выбары ў Малдове: праеўрапейскія сілы абышлі сацыялістаў у рэйтынгах, калі аб'ядналіся 6
Пуцін пашкодзіў палец падчас спарынгу з алімпійскімі чэмпіёнамі ВІДЭА 8

У Расіі назвалі «імаверную краіну наступнага Майдану» 9
Брытанскія дэпутаты зноў не падтрымалі Мэй па Brexit 5
Афіша
У Брэсце пройдуць прэзентацыі «Справы» і «Нашай гісторыі»

Канцэрт Вайцюшкевіча ў Празе — 26 студзеня
Прэзентацыя «Палескай Бібліі» Фёдара Клімчука — 23 студзеня 1
Расклад калядных канцэртаў у Верхнім горадзе: індзі, этна, джаз, поп…
Стаяць на сваім: у Мінску зноў пройдзе кінафестываль Watch Docs Belarus 1
Галоўнае
Нейрасетку навучылі ствараць твар неіснуючага чалавека за некалькі секунд. І ён выглядае рэалістычна
У Ленінградскай вобласці бабруйчанка парэзала мужа-рэцыдывіста, які знаходзіцца ў вышуку 1
Былы гулец мінскага «Дынама»: У 1970 годзе мы прадалі матч «Зеніту», Машэраў нас пахваліў 8
Інстытут акадэміі навук Расіі: Улады Беларусі ўсё часцей карыстаюцца рыторыкай нацыяналістаў 12
Трамп заявіў, што абвесціць надзвычайнае становішча ў ЗША 3
У Гомелі па праезнай частцы бегала свіння ВІДЭА 4
Пуцін і Лукашэнка пад музыку «Любэ» разграмілі сапернікаў з лікам 16:1 15
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Намеснік кіраўніка Акадэміі навук: Негатыўныя стэрэатыпы пра Сталіна яшчэ не выкараненыя. Каб аднавіць аб'ектыўны вобраз, трэба час 74
Квэст для ўважлівых: падлічыце колькасць памылак ва ўлётцы БДЭУ (мы налічылі 9) 9
Сяргей Міхалок трэці раз стаў татам 9
Lifenews: Ціма Беларускіх хавае ад усіх, што стаў бацькам яшчэ ў 16 гадоў 8
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Свiдраванне на ваду па ўсёй Беларусi. wwd.by
Прадам Ф. Тауран 1,9Дті(BXJ 66kW) 2007г
Cцяг "Слуцкі збройны чын" 1920 г.
Cупер вкусный картофель + бесплатная доставка
Автокресло
Сайли - почти фея с разноцветными глазами
Дубленка мужская (Натуральная)
Полушубок из меха песца
Вядучы і Маршалак Вяселле, Юбілей, Карпаратыў, Хрэсьбіны, Віншаванні. Ведущий на белорусском языке
Домик для кота
Фота / Відэа
У Гомелі кіроўцу таксі стала кепска за рулём — аўтамабіль пратараніў плот ФОТА
Сыходзячы ад сутыкнення з «Паршэ», тралейбус ледзь не ўрэзаўся ў дом ВІДЭА 2
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Свет стаў бяспечнейшым
Анекдот пра дэпрэсію
Анекдот. Моўныя курсы для беларускіх чыноўнікаў
Самае чытанае
Лукашэнка абвясціў пра гатоўнасць аб'яднацца ўдвух з Пуціным хоць заўтра 22
Каля шматпавярховага дома ў Слуцку адбыўся выбух ФОТА 12
«Марынка выйшла не на свой урок» — сваячка забітай у Стоўбцах настаўніцы 3
БАТЭ сенсацыйна перамог «Арсенал» — 1:0 ФОТАРЭПАРТАЖ 17
У Драздах за $3 мільёны прадаецца дом, які ледзь не канфіскавалі ва Уладзіміра Япрынцава — шмат ФОТА інтэр'ераў 7
Самае лайканае
11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ 44
Феерычная дурасць: жыхар Оршы скочыў з моста ў рэчку. Але не прабіў лёду ВІДЭА 17
Бацькі расказалі пра затрыманага ў Стоўбцах сына і паказалі ягоны пакой ФОТЫ 17
У Беларусі з’явіўся ўжо другі атрад расійскай «Юнарміі», якую блаславіў Пуцін 41
«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня 17
Гарачыя тэмы
У Драздах за $3 мільёны прадаецца дом, які ледзь не канфіскавалі ва Уладзіміра Япрынцава — шмат ФОТА інтэр'ераў 7
Новая загадкавая трагедыя: у Мінску загінула пяцікласніца 3
Калеснікаў: «Лукашэнка рэзка збочыў у бок гатэля, нават не зірнуўшы на Пуціна. Паміж імі няма нічога» 12
На нападніка ў Стоўбцах завялі яшчэ адну крымінальную справу
Ганна Бонд адказала Качанавай: Не трэба пра ідэалогію талдычыць 17
Прэзідэнцкая гонка ва Украіне, новыя сацапытанні: у тройцы лідараў змены 24
Бацькі расказалі пра затрыманага ў Стоўбцах сына і паказалі ягоны пакой ФОТЫ 17
З’явілася ВІДЭА затрымання Вадзіма М. са Стоўбцаў 16
Феерычная дурасць: жыхар Оршы скочыў з моста ў рэчку. Але не прабіў лёду ВІДЭА 17
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28
Рэклама на NN.BY
Абмеркаванні
metsavend
15.02.2019 / 21:25
Поднимите ногу те, кто  изучал историю по фильмам Михаила Чиауре…
ВЛКСМ
15.02.2019 / 21:25
Жыве!!!
Ёпрст
15.02.2019 / 21:25
Рыгоравіч, ты так не жартуй! Мы ж ведаем, хто будзе эктыў, а хто…
ВЛКСМ
15.02.2019 / 21:24
Чловек утаймовал свой ензык
Мiцька
15.02.2019 / 21:24
.
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру… 1
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў Дадатак для Android
Навіны Усяго патроху Культура Тэсты
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы» УНП 190786828.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх