Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час кадравых прызначэнняў ва ўрадзе.

«Некаторыя, асабліва расіяне, «плявузгаюць», інакш не скажаш: Лукашэнка хоча нешта паказаць або паказацца Пуціну». Слухайце, мы адзін аднаго ведаем, напэўна, больш за 20 гадоў. Мне што паказваць трэба Пуціну? Ён мяне ведае, як у народзе кажуць, як аблупленага. І я яго так жа ведаю. Што нам адзін аднаму яшчэ паказваць? Я ў Крэмль даваць справаздачу не езджу. Мы дамовіліся пра нашы ўзаемаадносіны. У нас самыя прасунутыя адносіны — у саюзе Беларусі і Расіі. Мы заключылі масу, больш за сотню нарматыўна-прававых актаў, у нас створана пэўная база. Мы вусна можам прымаць рашэнні і рэалізоўваць іх. У нас вельмі добрыя і блізкія адносіны», - сказаў ён.

«Але што мы хочам ад Расіі? Калі Расія падпісала з Беларуссю дагавор, пагадненне, мы патрабуем, каб гэта бездакорна выконвалася.

І я адкрыта кажу, што мы ніколі не станем васаламі ні адной краіны. Не трэба ад нас патрабаваць, як некаторыя пачынаюць ужо на злобу дня пісаць: «Трэба хутчэй Лукашэнку ўступіць у склад Расіі і Беларусь туды скінуць».

«Гэта будуць апошнія дні палітыка ў Беларусі, які прыме такое рашэнне. І навошта гэта ў сучасным свеце? Мы можам існаваць у саюзе з Расіяй і вырашаць нашы агульныя задачы без аніякіх праблемаў. Гэта самая блізкая нам краіна. Мы адзін народ фактычна. Мы ад аднаго кораня, — беларусы, расіяне і ўкраінцы», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы не хочам паўтарэння таго, што адбываецца ва Украіне з Расіяй - канфлікт гэты. Нам гэта не трэба. І Расіі гэта не трэба. Бо ў яе адзінае акно ў 1 тыс. км з усходу на захад — гэта Беларусь. Расія мае патрэбу ў стабільнай Беларусі», — адзначыў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?