18.08.2018 / 16:19

Лукашэнка: Даручэнне дасягнуць заробку 1000 рублёў выклікала ва ўрадзе паніку 25

president.gov.by

Пра гэта Лукашэнка заявіў, прымаючы сёння кадравыя рашэнні, паведамляе яго прэс-служба.

Так даручэнне ураду дасягнуць хоць бы 1 тысячы рублёў сярэдняга заробку па краіне «ў многіх з іх наогул выклікала паніку, што гэта недапушчальна», распавёў кіраўнік дзяржавы.

«Аказваецца, дапушчальна. Нават пры тым курсе, які яны спрабавалі ўцюхаць нам у Беларусі.

Але колькі крыві папсавалі для таго, каб (асабіста мне давялося гэта рабіць) пераканаць урад, што людзі хоць бы няшчасную тысячу рублёў сярэдняга заробку павінны мець. Што трэба падцягнуць сёлета самыя нізкааплатныя пласты (нянечкі ў дзіцячых садках, медсёстры і нянечкі ў бальніцах, якія носяцца з дзецьмі і з намі, калі мы прыхварэем, людзі культуры, сацыяльнага абслугоўвання). Іх трэба сёння падцягваць вышэй. Адны фармулёўкі: « мы не можам», «Мы не павінны», «упадзе курс», «упадзе краіна», «упадзе ўсё», - працягнуў кіраўнік дзяржавы.

«Добра, я прапанаваў альтэрнатыву. Давайце тады разам з вамі будзем мець тую зарплату, якую маюць гэтыя няшчасныя нянечкі», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на гэтую прапанову паследавала наступная рэакцыя: «Ды не, ва ўрадзе гэта немагчыма, трэба менеджарам ва ўрадзе падымаць заработную плату, і чым вышэй, тым лепш яны будуць працаваць. Дык што ж гэта за справядлівасць?» - абурыўся кіраўнік дзяржавы.

3
Кунцевич / Адказаць
18.08.2018 / 16:26
Пустобрех. Вот он сам хоть сколько-нибудь верит о чем говорит??
0
Экзорцист / Адказаць
18.08.2018 / 16:31
Твою маковку, Сказать болше нечего. Разве что Президенту назначить себе зарплату нянечки и перемещаться по стране общественным транспортом. Рыгораввич, если ты это сделаеш, я вперые проголосую за тебя!
0
Антось / Адказаць
18.08.2018 / 16:39
Не трэба хлусіць. Усім бачна, каго "падцягваюць". 

Бюджэт 2018 года: 2.1 мільярда на мянтоў ды КДБ, 1.1 на войска, а на ахову здароўя ды адукацыю па 800 з нечым мільёнаў. Ёсць яшчэ "резервный фонд презідента" 1.2 мільярды, з якога ён можа "падцягваць". Толькі нешта справаздачаў таго фонду нідзе не знайсці.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру