18.08.2018 / 16:39

Тысячы жыхароў Оршы выйшлі на экстранны суботнік 31

Маштабны суботнік па навядзенні парадку прайшоў у суботу ў Аршанскім раёне, піша БелТА.

На добраўпарадкаванне рэгіёну выйшлі супрацоўнікі 300 прамысловых прадпрыемстваў, сельгасарганізацый, жыллёва-камунальнай сферы, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры. Па кожнай арганізацыі складзены пералік і графік работ.

У адным з двароў горада кіраўніцтва раёна разам з работнікамі райвыканкама ўсталявалі арэлі, дзіцячую горку і пясочніцы, набытыя двума мясцовымі прадпрыемствамі. У размове з журналістамі новы кіраўнік Аршанскага раёна Ігар Ісачэнка падкрэсліў, што сённяшні суботнік і навядзенне парадку ў цэлым у бліжэйшыя дні стануць свайго роду лакмусавай паперай у працы кіраўнікоў арганізацый. «Гэта штуршок, каб усе разумелі, што ў рэгіёне будуць праводзіцца маштабныя работы па добраўпарадкаванні. Падобная праца будзе працягвацца не адзін дзень», - распавёў ён.

Асаблівы акцэнт падчас суботніка зроблены на тых прадпрыемствах, на якіх у пачатку тыдня пабываў Аляксандр Лукашэнка і застаўся незадаволены іх станам.

2
Мінак / Адказаць
18.08.2018 / 16:46
праца на арашанскіх прадпрыемствах за тыя заробкі гэта штодзённы суботнік, дык цяпер яшчэ і ў выходныя будуць працаваць за так.
1
дзе грошы, Расея? / Адказаць
18.08.2018 / 16:48
дык вось якая яна рэвалюцыя
4
Грязный Гарри / Адказаць
18.08.2018 / 16:52
" Страна работорговцев и рабов" (С)
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру