Беларусь чакае рашэньня Міжнароднага валютнага фонду наконт выдзяленьня крэдыту на $2 млрд. у найбліжэйшы час.

Пра гэта сёньня на прэс‑канфэрэнцыі па выніках паседжаньня кіраўнікоў урадаў Беларусі і Латвіі паведаміў беларускі прэм’ер‑міністар Сяргей Сідорскі.

«На мінулым тыдні мы накіравалі пакет дакумэнтаў у МВФ.

Экспэрты гэтай арганізацыі паставіліся зычліва да нашай прапановы.
Мы чакаем іх рашэньня ў найбліжэйшы час», ‑‑ сказаў прэм'ер.

***

Сяргей Сідорскі нагадаў, што Беларусь зьвярнулася ў МВФ наконт выдзяленьня крэдыту на суму $2 млрд. для гарантаваньня «падушкі бясьпекі» для беларускай эканомікі, якая застаецца адкрытай. Сусьветны фінансавы крызыс адбіваецца на працы фінансавай сыстэмы ў Эўрасаюзе, краінах Балтыі ды іншых, зь якімі гандлюе наша краіна.

«Безумоўна, для нашых экспартных паставак важна забясьпечваюць праплаты. На жаль, шэраг кампаній, якія працуюць зь беларускімі экспарцёрамі, даюць растэрміноўку плацяжоў да 180 дзён, а гэта значна вымывае абаротныя сродкі прадпрыемствы», — дадаў ён.

Кіраўнік беларускага ўраду таксама паведаміў, што цяпер Беларусь не адчувае сур’ёзнага ўплыву сусьветнага фінансавага крызысу, аднак «падушка бясьпекі для нас была б своечасова».

***

Тым часам МВФ адклаў рашэньне аб прадастаўленьні крэдыту ў 2 млрд даляраў Ісьляндыі. Апынуўшыся на мяжы банкруцтва ў выніку сусьветнага фінансавага крызысу, краіна дамовілася пра атрыманьне крэдыту яшчэ 24 кастрычніка, але рада дырэктараў МВФ так і не ўхваліла яго выдачу.

БЕЛТА

Глядзі таксама:
Сідорскі: «Фінансавы крызыс паказаў усю згубнасьць папяровай фінансавай сыстэмы ў свеце»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0