18.08.2018 / 20:33

Пуцін таньчыць з міністаркай замежных спраў Аўстрыі на яе вяселлі ФОТА 50

Фота: тэлеграм-канал Life Shot

Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін наведаў сёння вяселле міністаркі замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль. Кнайсль запрасіла Пуціна на вяселле, а той пагадзіўся заскочыць на «пару гадзінаў» на шляху ў Нямеччыну, дзе мае сустрэцца з Ангелай Меркель.

53-гадовая Карын Кнайсль гуляе вяселле з бізнэсмэнам Вольфгангам Майлінгерам. Пуцін спазніўся на ўрачыстасць на 10 хвілін. Для яго картэжа перакрылі шашу, каб скараціць час праезду.

Пуцін станцаваў з Кнайсль, а потым паехаў па справах. Ад'езд картэжа са святкавання ў прамым эфіры паказаў інтэрнэт-тэлеканал OE24.TV. Перад тым як сесці ў лімузін, расійскі лідар распісаўся на вясельным аўтамабілі маладых і крыкнуў «Горка!».

9
Тамара / Адказаць
18.08.2018 / 20:43
Ні чога не зробіш -сябры есць сябры.
1
Экзорцист / Адказаць
18.08.2018 / 20:43
Страхоцце.
0
? / Адказаць
18.08.2018 / 20:50
Можа гэта Дэпардзье пераадеты?
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру