18.08.2018 / 22:39

Лукашэнка: Я ўсё бачу 44

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў падчас кадравых перастановак ва ўрадзе, паведамляе яго прэс-служба.

president.gov.by

«Некаторыя перажываюць, што да майго прыезду, візіту ў той ці іншы рэгіён Беларусі марафет наводзяць. Хто дарогі мяняе, хто яшчэ нешта …

Я скажу таксама па-народнаму. А што вы думалі? Калі да Качанавай, або Сяргея Румаса прыходзіць госць, яны што, у доме не прыбіраюць? А тут жа прэзідэнт прыехаў. Ён, можа, адзін раз у пяцігодку або ў два-тры гады да цябе прыедзе. І ты што, парадак не навядзеш? Ну, гэта наогул абуральная была б непавага да прэзідэнта», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Ну і потым, тое, што будзе зроблена, яно ж там застанецца. Я ж з сабой гэта не забяру», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, непрымальна толькі адно: калі наводзяць глянец з таго боку, адкуль пад'едзе прэзідэнт. «Але вы ведаеце маю практыку. Ніколі такога не было, каб я падышоў з боку гэтага глянцу і не зайшоў з адваротнага боку. Таму я ўсё бачу», - сказаў беларускі лідар.

0
специалист узкого профиля / Адказаць
18.08.2018 / 22:44
Всевидящий и всезнающий
3
Тамара / Адказаць
18.08.2018 / 22:54
Усе бачашчае вока!
0
Васёк / Адказаць
18.08.2018 / 22:59
Президзента значыт уважить надо, а простых людей не надо, которые там постоянно живут? я в ужасе, ребята. Суровая и страшная реальность
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру