Фота Pxhere.com

Незадоўга да Галгофы, кажа Святое Пісьмо, Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі — Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе «перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай, як святло».

Апосталы пабачылі, як прарокі Ілля і Майсей гавораць са Збаўцам. «І вось светлая хмара пакрыла іх, і з хмары быў чутны голас, які казаў: «Гэта Сын Мой любы, якога Я ўспадабаў: Яго слухайце!» — стаіць у Евангеллі.

Лічыцца, што на Таборы Хрыстос упершыню паказаў людзям Сваю Боскую сутнасць. Вучні асэнсавалі, што перад імі не проста прарок, але сам Госпад. Лічыцца, што сённяшняе свята нагадвае вернікам пра неабходнасць духоўнага перамянення і ўдасканалення.

Калі хрысціянства прыйшло на нашыя землі, дзень Перамянення злучыўся са старажытным святам земляробчага календара.

На Спаса ў цэрквах свянцілі яблыкі і іншую садавіну. У гэтае свята робіцца паблажка тым, хто трымаецца Спленскага посту — дазволена спажываць рыбу і віно.

Старадаўнiя паданнi казалі, што ў дзень Яблычнага Спаса Госпад адорвае душы ўсiх памерлых дзяцей райскiмi яблыкамi — першымi пладамi новага ўраджаю. Таму, у каго хто памёр з блізкіх, той не еў яблык да Спаса, каб на тым свеце блізкаму не застацца без яблык.

Пра Спас ёсць шмат прымавак і прыкметаў. 

Калi буслы адлятаюць з поўдня Беларусі раней за Спас, восень будзе ранняя і халодная. Калі пазней за Спас — мяккая i цёплая.

Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйшоў Iлья — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас.

Якi другi Спас, такi i студзень.

Спас — усяму час.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?