Жанчына прыйшла на масаж з залатым ланцужком і падвескай, а пасля працэдуры выявіла, што яны прапалі, піша «Брэсцкая газета».
Пакуль 63-гадовая жыхарка Баранавічаў знаходзілася ў кабінеце масажу фізіятэрапеўтычнага аддзялення гарадской лякарні, хтосьці таемна выкраў яе залаты ланцужок і падвеску агульным коштам 500 рублёў. Пенсіянерка звярнулася з заявай аб крадзяжы ў міліцыю.
Праваахоўнікі, якія прыехалі на месца здарэння, высветлілі, што злачынства здзейсніла 30-гадовая мясцовая жыхарка. Залатыя ўпрыгажэнні вярнулі пацярпелай.
Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 205 (Крадзеж). Артыкул прадугледжвае пакаранне ад грамадскіх работ да трох гадоў пазбаўлення волі.
Каментары