19.08.2018 / 12:52

У панядзелак — кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Раніцай 20 жніўня па Беларусі прагназуецца туман, днём месцамі навальніцы і спякотнае надвор'е, паведамілі Белта ў Белгідрамеце.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман.

Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны — 13-18 градусаў цяпла, месцамі — 10-12 градусаў.

У другой палове дня будзе да 24-30 градусаў.

Максімальная тэмпература паветра чакаецца ў паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру