Перад кожным матчам Футбольнай нацыянальнай лігі гучыць гімн Расіі. Перад пачаткам чарговай сустрэчы «Ніжні Ноўгарад» — «Сочы», што прайшла 18 жніўня, падчас выканання гімна Расіі ўсе гульцы павярнуліся да сцяга, але Фёдараў працягнуў стаяць тварам да трыбунаў.

Пазней футбаліст патлумачыў прэс-службе клуба, што адбылося.

«Я вернік, — сказаў Фёдараў. — І калі выходжу на поле, перад гульнёй заўсёды прамаўляю словы малітвы. Так было і ўчора. Маё глыбокае перакананне, што спорт — па-за палітыкай. З павагай стаўлюся да гімна і сцяга любой краіны. Таму прашу ў маіх дзеяннях не ўгледжваць ніякай палітычнай падаплёкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?