Абралі «Веламіс-2018» — яна прыехала ў вышыванцы і з валошкавым вянком у валасах ФОТЫ
Каля 300 беларускіх дзяўчат узялі ўдзел у роварных пакатушках, што прайшлі сёння ў сталіцы. Арганізатары заклікалі ўдзельніц апранацца не па-спартоваму, а па-гарадскому. Многія дзяўчаты ўпрыгожылі і свае ровары.
Калона праехала ад ГЗЦ «Галерэя Мінск» да ГЦ «Замак» і назад.
«Веламіс-2018» стала Кацярына Шантар.
Кацярына Шантар. Фота Надзеі Бужан, GO.TUT.BY
Конкурс ладзіцца ўжо ў трэці раз, удзельніцам прапануецца выканаць шэраг заданняў на стыль і спорт.
Фотаздымкі Надзеі Бужан, GO.TUT.BY
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ