19.08.2018 / 20:42

Пад Львовам п'яны кіроўца легкавушкі ўрэзаўся ў турыстычны аўтобус

Пасля сутыкнення аўтобус, у якім ехалі 44 пасажыры, вылецеў у кювет. Ёсць пацярпелыя.

ДТЗ адбылося каля 10 гадзін раніцы 19 жніўня ў вёсцы Падгародняе ў Львоўскай вобласці.

Папярэдне ўстаноўлена, што 34-гадовы жыхар Золачава за рулём «Мэрсэдэса» не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў турыстычны аўтобус Херсон — Варшава. Пасля сутыкнення аўтобус, у якім знаходзіліся 44 пасажыры, з'ехаў у кювет, паведамляе zaxid.net.

У аварыі пацярпела адна з пасажырак аўтобуса, у яе траўмаваная нага.

Пасажыра легкавушкі ў цяжкім стане шпіталізавалі ў бальніцу.

Па звестках украінскага сайта zolochiv.net, у крыві кіроўцы «Мэрсэдэса» было 2,6 праміле алкаголю — у 13 разоў больш дапушчальнай нормы.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру