19.08.2018 / 21:12

Новы кіраўнік Оршы расказаў, як будзе выводзіць раён з крызісу 33

Каля 48 млн рублёў выдзелена з інавацыйнага фонду на мадэрнізацыю, закупку новага абсталявання для Аршанскага інструментальнага завода. Пра гэта заявіў старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе Белта.

Ігар Ісачанка (справа)

«Больш за ўсё заўваг кіраўніком дзяржавы было дадзена менавіта па прамысловых прадпрыемствах. Праблема ў тым, што кіраўнікі мала ўвагі надаюць культуры вытворчасці, навядзенні парадку на тэрыторыі, што немалаважна. Але, вядома, перш за ўсё эканоміка», — сказаў Ігар Ісачанка.

Ён адзначыў, што акрамя мер жорсткага кіравання і кантролю прадпрымаюцца дзеянні, якія мусяць дапамагчы развіццю эканамічнага сектара рэгіёну.

«Для гэтага ёсць інавацыйны фонд, па ім вылучаныя даволі вялікія сродкі, каля 48 млн рублёў толькі на інструментальны завод. Я цяпер акурат паглыбляюся ў пытанні, звязаныя з закупкай імпартнага абсталявання, якому няма аналагаў у Беларусі, а таксама з вырабам і закупкай абсталявання на айчынных прадпрыемствах», — дадаў старшыня райвыканкама.

Як паведамлялася раней, у чэрвені 2018 года быў падпісаны ўказ аб унясенні завода ў інавацыйную праграму. Фінансаванне ўжо пачалося, да канца года плануецца закупіць каля 20 адзінак металарэзнага абсталявання беларускай і замежнай вытворчасцей.

Акрамя таго, Ігар Ісачэнка адзначыў у размове з карэспандэнтам Белта, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні 4 млн рублёў для рамонтных прац на Аршанскім інструментальным заводзе, у тым ліку на праблемным даху аднаго з цэхаў. За гэтую працу ўжо ўзяўся будаўнічы трэст №18, пазней далучацца і іншыя арганізацыі.

На думку кіраўніка раёна, каб стабілізаваць сітуацыю і даць рэгіёну штуршок для развіцця, неабходная добрасумленная праца ўсіх аршанцаў, правільныя кіраўнічыя рашэнні, у тым ліку кіраўнікоў прадпрыемстваў, развіццё інвестыцыйнай дзейнасці, «каб можна было папоўніць бюджэт і накіроўваць яго ў далейшым на развіццё як сацыяльнай сферы, так і інфраструктуры».

«Патэнцыял Аршанскага раёна даволі вялікі і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці. Галоўнае пытанне — эканоміка. А гэта сума ўсяго: заказы прадпрыемстваў; новыя станкі і абсталяванне, якое будзе вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю, запатрабаваную ў Беларусі і за мяжой; служба маркетынгу і збыту. Кожны кірунак павінен быць адпрацаваны», — сказаў на заканчэнне Ігар Ісачанка.

nn.by

0
дык / Адказаць
19.08.2018 / 21:21
ага. дайте денег. и я куплю не нужные станки на убыточный завод, чтобы он был еще более убыточный. тупость в квадрате. с лукашенкой и его кадрами все ясно. в витебске так весь легпром намодернизировали, что теперь его там нет. одни банкроты. орша следом.

2
Пан Специалист / Адказаць
19.08.2018 / 21:24
Начните с производства конкурентоспособной продукции и сбыта, а не с субботников по подметанию территории. Может чё и выйдет... 
Хотя сомнений предостаточно...
0
Джоннi / Адказаць
19.08.2018 / 21:27
Вылучаць сродкi, закупяць абсталяванне. Што далей??? Ёсць спажыўцы на гэты iнструмент??? Якi будзе яго сабекошт??? Цi галоўнае на новый пасадзе закупiць, а там як будзе так i будзе??? Дык гэта ж шлях у тупiк, хлопцы!!!
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру