18 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, скіраваў новапрызначанаму прэм’ер-міністру Сяргею Румасу віншаванне ад імя Каталіцкага касцёла, паведамляе catholic.by.

«Ад імя Каталіцкага Касцёла і ад сябе асабіста віншую Вас з прызначэннем на высокую і адказную пасаду кіраўніка ўрада Беларусі. Знамянальна, што гэта адбылося ў дзень святкавання ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў», — гаворыцца ў віншаванні.

«Даручаючы Яе апецы Вашае служэнне, выказваю спадзяванне на далейшае развіццё касцёльна-дзяржаўных адносінаў і плённае супрацоўніцтва дзеля дабра ўсяго нашага народа.

Няхай праз заступніцтва Марыі — Каралевы Беларусі — літасцівы і ласкавы Бог адорыць Вас неабходнымі для выканання такой адказнай місіі дарамі, а Яго благаслаўленне няхай заўсёды Вам спадарожнічае.

З малітвай аб Вашым служэнні нашай Бацькаўшчыне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0