20.08.2018 / 07:29

Вы не паверыце, але вырасла цікавасць да кнопкавых тэлефонаў 32

Продажы кнопкавых тэлефонаў без доступу ў інтэрнэт выраслі на пяць працэнтаў за 2017 год. Павышаная цікавасць да старых мадэляў назіраецца ўпершыню за доўгія гады, перадае Sky News.

Пры гэтым продажы смартфонаў адзначыліся нечакана нізкім ростам на ўзроўні двух працэнтаў, адзначае выданне. Прычынай змены прыярытэтаў пры набыцці тэлефона можа быць стомленасць ад кругласутачнага доступу да сацыяльных сетак.

Карыстальнікі свядома агароджваюць сябе ад спакусы праверыць абнаўленні ў Instagram або Facebook, купляючы мадэлі без доступу ў інтэрнэт.

Паводле дадзеных Fox News, сярэдні карыстальнік правярае навіны на смартфоне кожныя 12 хвілін. Даследаванне Ofcom падлічыла, што 78 працэнтаў брытанцаў не ўяўляюць свайго жыцця без тэлефона. Звычайна старэйшае пакаленне праводзіць анлайн дзве гадзіны 28 хвілін у дзень, а сярод 18—24-гадовых час звароту да інтэрнэту дасягае трох гадзін 14 хвілін.

19
Мікола / Адказаць
20.08.2018 / 07:47
Смартфон, як нехта некалі казаў, гэта опіюм народа. Таму я карыстаю кнопкавы тэлефон, яго лягчэй карыстаць, а для інтэрнэту маю кампутар які ў тысячы разоў магутнейшы за смартфон. Куды лепш.
1
Александр / Адказаць
20.08.2018 / 07:57
Явно этот интересен к кнопочным телефонам увеличивается у мужчин! Смартфон большой и неудобный - его некуда положить, по нему неудобно звонить и принимать много звонков по работе! С кнопочным таких проблем нет - он маленький и удобный.
3
Капер / Адказаць
20.08.2018 / 08:08
Я лiчу, што справа не у кнопкавых тэлефонах менавiта, а у аперацыйнай сiстэме Андроiд. Бо калi табе патрэбны просты i надейны сродак сувязi без забубонау, то чым прасцей - тым лепш. Зразумела, што кнопкавы тэлефон у разы прасцейшы за смартфон.
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру