У панядзелак, 20 жніўня, заканчваецца дзеянне трэцяга пакета фінансавай дапамогі Грэцыі. Як заявіў кіраўнік Еўрагрупы Марыа Чэнтэра, упершыню з 2010 года Грэцыя, дзякуючы праведзеным рэформам і курсу эканоміі, здабыла стабільнасць, піша Deutche Welle.

У далейшым урад Алексіса Цыпраса мае намер самастойна прыцягваць сродкі на рынках капіталу. Ажыццёўленыя ў Грэцыі рэформы дазволілі закласці аснову для «здаровага і пастаяннага» росту эканомікі, указаў Чэнтэра. Ён адзначыў, што працэс доўжыўся «значна даўжэй, чым мы чакалі», аднак цяпер грэчаская эканоміка расце, з'яўляюцца фінансавыя лішкі ў бюджэце і гандлі, а таксама зніжаецца беспрацоўе.

У Нямеччыне лічаць, што грэчаская эканоміка зноў пачала ўяўляць цікавасць для інвестараў. «Паспяховы канец еўрапейскай праграмы дапамогі — пазітыўны сігнал для самóй Грэцыі і для ўсяго Еўрасаюза», — заявіў кіраўнік Федэральных аб'яднанняў нямецкай прамысловасці (BDI) Яахім Ланг. Аднак вырашаны пакуль не ўсе праблемы. «Грэцкі ўрад павінен засяродзіцца на дэфіцыце на рынках кіравання, юстыцыі, працы і прадукцыі», — мяркуе Ланг.

Пры гэтым былы міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс у інтэрв'ю нямецкай газеце Bild раскрытыкаваў цяперашняе становішча спраў. «Грэцыя стаіць на той жа кропцы, ля той жа чорнай дзіркі, і з кожным днём усё больш у ёй увязана, у тым ліку з-за таго, што загады крэдытораў перашкаджаюць інвестыцыям і спажыванню», — мяркуе Варуфакіс і кажа, што дзярждоўг Грэцыі не паменшыўся, а вырас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0