Мяркуючы па ўсім, справа была на сталічным праспекце Дзяржынскага. Таксісту на Chery Tiggo нешта не спадабалася ў паводзінах кіроўцы Peugeot, які ехаў наперадзе, піша abw.by. Кіроўца, мабыць, заблакаваўся ў салоне, аднак таксіст дацягнуўся да яго праз адкрытае акно. Той не адставаў і спрабаваў схапіць крыўдзіцеля за шыю, затым выйшаў з аўто і спрабаваў зняць таксіста на відэа.

Як бачна, справа скончылася як мінімум парванымі майкамі ў абодвух. Што паслужыла прычынай такіх эмацыйных разборак, стала вядома пазней, калі ў інтэрнэце з'вілася відэа з рэгістратара кіроўцы таксі, які і ўчыніў разборкі на перакрыжаванні. Ён так патлумачыў свае агрэсіўныя паводзіны: кіроўца «Пежо» нахабна перастройваўся перад самым яго аўто, нават не ўключыўшы паваротніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0