Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава прадставіла сёння новы склад урада супрацоўнікам апарату Савета міністраў, піша БелТА

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас падзякаваў Лукашэнку за аказаны давер пры прызначэнні на пасаду кіраўніка ўрада. «Я разглядаю гэта як вялізную адказнасць і выклік для мяне асабіста, — сказаў Сяргей Румас. — Сёння пачынаецца, напэўна, самы адказны этап у маім жыцці, які запатрабуе гранічнай канцэнтрацыі ўсіх сіл і навыкаў, вопыту, які я атрымаў на папярэдніх пасадах».

Што тычыцца задач, то прэм'ер-міністр сказаў, што яны ўсе вядомыя і вызначаны праграмнымі дакументамі.

«Не варта чакаць нейкай рэвізіі гэтых прынятых рашэнняў або рэвалюцыйных разваротаў.

Кіраўнік дзяржавы пры прызначэнні новага складу ўрада зрабіў акцэнты на такія рэчы, як дысцыпліна, прыстойнасць і згуртаванасць. Акрамя таго, шмат увагі было нададзена росту дабрабыту насельніцтва — кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта асноўная ацэнка работы ўрада», — адзначыў Сяргей Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0