27 чэрвеня на сайце Слонімскай ЖКГ жыхарка горада Ганна Чысцякова распавяла пра тое, як работнікі камунальнай службы рамантавалі тратуар на вуліцы Ф. Скарыны. Жанчына паведаміла пра тое, што пясок для гэтага бралі… проста з дзіцячай пясочніцы.

Фота з'явіліся ў сацсетках.

«Вашы работнікі на мінулым тыдні праводзілі рамонт тратуара і бралі пясок з нашай самаробнай пясочніцы! Мы цягалі гэты пясок самі вёдрамі, каб нашым дзецям было дзе гуляць! За апошнія тры гады ў нашу пясочніца вы не прывезлі ні вядра пяску! Прыміце меры! Зрабіце пясочніцы дзецям! Ці мы напішам прэзідэнту!» — напісала Ганна.

Як перадае «Газета Слонімская», рэакцыя адміністрацыі ЖКГ не прымусіла сябе чакаць: «Пры правядзенні работ па рамонце пешаходнай дарожкі работнікамі ЖЭУ-2 ЖРЭП Слонімскі ГУП ЖКГ выкарыстоўвалася нязначная колькасць пяску з пясочніцы. Майстру ўчастка ЖЭУ-2, які адказвае за дамы, указана на недапушчальнасць выкарыстання пяску з пясочніцы для выканання рамонтных прац па абслугоўванні жылфонду. Па просьбе жыхароў на дваровай тэрыторыі дома, каля шостага пад'езда, усталявана новая пясочніца, напоўненая пяском», — адказалі ў ЖКГ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0