20.08.2018 / 12:49

Анекдот. Купіў сабе прас са штучным інтэлектам 17

— Нядаўна купіў сабе прас са штучным інтэлектам.

— І як?

— Рэальна эканоміць мой час. Калі я прасую кашулю для працы, ён дазваляе мне папрасаваць каўнер і перад, а затым кажа: «Навошта прасаваць спіну? Пад пінжаком усё адно не відаць!» І адключаецца.

2
хамса / Адказаць
21.08.2018 / 12:04
чула, што еўрапейкі пасцельную бялізну не прасуюць.. я як еўрапейка)
2
хамса / Адказаць
21.08.2018 / 19:33
прас прасунуты)
3
Юрась Беларус / Адказаць
21.08.2018 / 23:39
-Купіў сабе тэлевізар са штучным інтэлектам? - І як? -Задаў яму задачу ачысціць інфармацыйную прастору ад інфармацыйнага бруду. Усе беларускія ды поарасійскія каналы аказаліся адключаныя! - Нешта тут не так. Гэта яўна прадзелкі Дзярждэпа. - І я так падумаў. Але ж мой навейшы тэлевізар да электрасеткі не падключаецца, бярэ энергію эфіра. Поўнасцю аўтаномная сістэма. - І што гэта значыць? - Гэта значыць: людзі, не глядзіце беларускія ды прарасейскія каналы. Гэта прапагандонства і інфармацыйны бруд.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру