20.08.2018 / 13:23

Качанава: Разабраліся з аграгарадкамі і абласнымі цэнтрамі, цяпер зоймемся гарадамі, дзе жыве больш за 50 тысяч чалавек  што гэта за гарады? 59

Наталля Качанава ўдакладніла асноўную задачу, якую павінны выконваць Адміністрацыя прэзідэнта і ўрад.

фота БелТА

Паводле яе словаў, была праведзена вялікая праца па развіцці аграгарадкоў і абласных цэнтраў.

Цяпер жа пастаўлена задача заняцца сярэднімі гарадамі, дзе пражываюць больш за 50-80 тысяч чалавек.

«Трэба паглядзець, як яны развіваюцца, жывуць і працуюць, таму што пераразмеркаванне працоўных рэсурсаў вельмі важна ў нашай краіне, — цытуе Качанаву прэс-служба ўрада. — Трэба выканаць пастаўленыя прэзідэнтам задачы, каб развіваліся ўсе рэгіёны. Нельга думаць пра тое, што толькі ў Мінск людзі прыедуць і будуць працаваць. Павінны быць высокаэфектыўныя прадпрыемства ў кожным горадзе і раёне, каб людзі разумелі, што ў іх ёсць праца».

Якія гарады трапляюць пад азначэнне Качанавай?

  1. Бабруйск — 217 546
  2. Баранавічы — 179 166
  3. Барысаў — 143 051
  4. Пінск — 137 961
  5. Орша — 115 052
  6. Мазыр — 111 733
  7. Салігорск — 106 627
  8. Ліда — 101 616
  9. Наваполацк — 101 596
  10. Маладзечна — 95 011
  11. Полацк — 84 597
  12. Жлобін — 76 220
  13. Светлагорск — 67 453
  14. Рэчыца — 65 940
  15. Жодзіна — 64 559
  16. Слуцк — 61 818
  17. Кобрын — 53 177
  18. ***Слонім — 49 441
54
Говори правду / Адказаць
20.08.2018 / 13:29
Наш президент всё может. Говори правду готово подставить плечо
2
Лідчына / Адказаць
20.08.2018 / 13:34
Гамэрычны рогат у студыі ! Вёску яны выратавалі, галадранцы ! Цяпер і гарады даб'юць !!!
0
тамара / Адказаць
20.08.2018 / 13:35
Качанава,разбірайся дома са сваей сям'ей.Не лезь да беларусаў са сваімі маскоўскімі разборкамі,трэба жыць цывілізавана ,а не праводзіць нейкія зона-уплывовыя разборкі,мы не ў турме
Паказаць усе каментары/ 59 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру