20.08.2018 / 15:31

Ад сёння можна паляваць на аленя і лася, у тым ліку з лука і арбалета 2

У адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 20 жніўня да 30 верасня дазваляецца паляванне на дарослых самцоў лася, аленя высакароднага, аленя плямістага і лань. Таксама на селекцыйных жывёл гэтых відаў любога полу і ўзросту.

Паляваць можна цягам сутак спосабамі з засады і з падыходу.

Дазваляецца выкарыстоўваць наразную (з рульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў), гладкарульную (з выкарыстаннем патронаў з куляй) і кідальную (лукі і арбалеты) паляўнічую зброю.

Да 30 верасня працягваецца паляванне на касулю (адкрылася 15 мая). Упаляваць можна дарослых самцоў і селекцыйныя асобіны.

0
Генадзь / Адказаць
20.08.2018 / 16:47
А калі дазволіцца паляваньне на паляўнічых з рагоў дарослых самцоў лася. Ці гэта будзе забойства?
0
Захар / Адказаць
21.08.2018 / 22:40
Не люблю паляўнічых.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру