20.08.2018 / 16:45

Колькасць выдадзеных на беларускай мове кніг у I паўгоддзі павялічылася на 15% 2

Колькасць кніг, выдадзеных на беларускай мове сёлета ў I паўгоддзі, павялічылася на 15% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава, піша БелТА.

За I паўгоддзе 2018 года на беларускай мове выдадзена 643 кнігі і брашуры агульным накладам 2 мільёны 123 тысячы асобнікаў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года іх колькасць павялічылася адпаведна на 15% і 2,6%. Кнігі на беларускай мове ў агульным аб'ёме займаюць 13,7% па назвах і 18,2% па тыражы.

1
Черная Русь / Адказаць
20.08.2018 / 16:59
а по продажам?
0
Сьведка / Адказаць
20.08.2018 / 20:50
Черная Русь,

большасьць назваў беларускіх кніг выпускаюць прыватныя выдавецтвы. А яны стратна працаваць ня могуць, бо дзяржава прыватных выдаўцоў ніякімі грантамі не падтрымлівае. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру