20.08.2018 / 17:30

Зайдэс: Салют у Курапатах? Гэта было не на маёй тэрыторыі 59

У пятніцу, 17 жніўня, у рэстаране «Паедзем, паядзім» каля Курапатаў адбылося вяселле. Каля ўрочышча, па словах Змітра Дашкевіча, увечары быў салют. Tut.by даведаўся, што на гэты конт думае адзін з заснавальнікаў рэстарана Леанід Зайдэс.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч зняў, як на тэрыторыі рэстарана «Паедзем, паядзім» на ўсходнім баку танцавала кампанія людзей, а музыка гучала побач з крыжамі, дзе стаяў Дашкевіч.

Увечары актывіст зняў салют паблізу ўрочышча Курапаты. У каментарах Дашкевічу даслалі фотаздымкі з пустымі скрынкамі ад феерверку каля плота рэстарана, з боку дарогі.

Пасля гэтага выпадку ў інтэрнэце з'явілася петыцыя, якая ўжо сабрала больш за 700 подпісаў і якую плануюць накіраваць у Генеральную пракуратуру. У звароце актывісты заклікаюць зладзіць праверку, а таксама выпісаць прадпісанне аб закрыцці рэстарана СТАА «Белрэстіінвест» з-за «неаднаразовых парушэнняў існуючых абцяжаранняў, указаных у адказе генпракуратуры ад 2018/07/13 пад нумарам 0703-446-2012».

Раней у адказе актывісту Антону Матольку Генпракуратура паведамляла, што зямельны ўчастак, дзе знаходзіцца ўстанова, мае абцяжаранні ў выкарыстанні.

— З усходняга боку рэстарана выключаюцца ўсе віды «гучных мерапрыемстваў», арганізацыі адпачынку на адкрытым паветры. Дадзенае абмежаванне датычыцца ўсіх формаў адпачынку ў сувязі з неабходнасцю выключыць парушэнне сакральнага характару гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая прымыкае з усходняга боку.

Леанід Зайдес: «На падкантрольнай мне тэрыторыі салюту не было»

Гэтую сітуацыю пракаментаваў адзін з заснавальнікаў рэстарана Леанід Зайдэс.

— Вяселле было, гэтага ніхто не адмаўляе. А салюту не было. Прытым вяселле на дзевяць чалавек, гэта хіба вяселле? Людзі зрабілі заказ, прыйшоў мужчына ў касцюме, нявеста ў белай сукенцы, нават не ў вэлюме. Мне іх што, выгнаць? Яны проста распісаліся. Гэты відэазапіс зроблены не на маёй тэрыторыі. Ёсць мая тэрыторыя, за якую я адказваю. На падкантрольнай мне тэрыторыі салюту не было.

Бізнэсмен кажа, што ў яго ёсць відэазапіс, які гэта пацвярджае.

Зайдэс тлумачыць, што для яго мерапрыемства — гэта калі арандуюць рэстаран, прыязджае картэж, нявеста ў вэлюме, сведкі, музыка. «Але гэтага не было, не адгадалі», — падкрэслівае ён.

— А тое, што адбываецца за межамі тэрыторыі … Ну вы зразумейце правільна. Выклікайце тады міліцыю, я за тую тэрыторыю адказнасці не нясу. А так званае вяселле, напэўна, было. Але яно было без музыкі, без нічога, тэлевізар працаваў. Было дзевяць чалавек. Картэжу і лімузінаў не было.

— Ці мог быць феерверк, напрыклад, каля запраўкі?

— Напэўна, такое быць магло. Я не буду адмаўляць, я там не прысутнічаў.

Фота: Мая Кахно, Tut.by.

Зайдэс падкрэсліў, што абцяжаранні ў выкарыстанні тэрыторыі тычацца толькі ўсходняга боку. Гэта бок Курапатаў.

— Калі я зайду з іншага боку — з боку ўваходу, то абцяжаранняў няма. І салют магу там пускаць па логіцы. Ніхто мне нічога не зможа тут сказаць.

4
Лёха Головин (Минск) / Адказаць
20.08.2018 / 17:41
Обьясняться будешь - в Другом Месте !!! .....
2
Фи / Адказаць
20.08.2018 / 17:45
Зашёл в соцсети. Ох, в инстаграме по геотегу "Поедем-поедим" га отмечалось куча любитель поесть возле Куропат....
1
Чытач / Адказаць
20.08.2018 / 17:52
Вяселле выйшла з рэстарана i зладзiла салют каля запраукi... МНС, тут амаль узарвалi запрауку!!!
Паказаць усе каментары/ 59 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру