Выступаючы на штогадовай канфэрэнцыі Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў у Кіеве, пасол Герт Арэнс, кіраўнік назіральнікаў АБСЭ на выбарах у Беларусі ў верасьні, заявіў, што ён асабіста лічыць: старшыню Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзію Ярмошыну таксама трэ было выключыць са сьпісу неўязных у Эўрасаюз. На думку Арэнса, не ад Ярмошынай залежыць форма правядзеньня выбараў у Беларусі, між тым яе варта было заахвоціць за зьмену падыходаў і пэўную адкрытасьць у часе апошніх выбараў. Няправільна пакідаць Ярмошыну ў сьпісе, калі Аляксандар Лукашэнка, чые інструкцыі яна выконвае, са сьпісу выключаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?