20.08.2018 / 19:22

На МАЗе здарыўся пажар

На тэрыторыі МАЗа 20 жніўня адбыўся пажар, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

На даху кузаўнога цэха затлелі драўляныя латы і ўцяпляльнік на вентыляцыйнай шахце. Супрацоўнікі МНС аператыўна пагасілі ўзгаранне.

Пацярпелых пры здарэнні няма.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру