20.08.2018 / 19:53

Браты з Латвіі незаконна вывозілі ў ЕС беларускую драўніну 3

Два браты з Латвіі арганізавалі ў Полацкім раёне незаконны бізнэс па экспарце неапрацаванай драўніны, паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю.

У 2016 годзе прадпрымальнікі прадалі ў Латвію ў адрас афіліраванай юрыдычнай асобы 2233 кубічных метры піловачнага бярвення, якое перавозілася лесавозамі. Усяго адправілі 63 машыны з прадукцыяй. Потым драўніна перапрадавалася на тэрыторыі Еўрасаюза.

Супраць замежных грамадзян (дырэктара і заснавальніка) распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) КК. У дачыненні да аднаго з іх расследуецца крымінальная справа па факце незвароту валюты з-за мяжы пры рэалізацыі драўніны на экспарт. Маёмасць фігурантаў арыштавалі.

1
Андрусь / Адказаць
20.08.2018 / 22:05
А мытні дарогаю ў Латвію няма? Ці мытнікі не ведалі, што неапрацаваную драўніну, таўсцей за 23 см. нельга вывозіць з Беларусі без асаблівага дазволу Лукашэнкі?
0
Александр / Адказаць
20.08.2018 / 22:45
На начало 2016 года латыши составляют 61,78 % населения Латвии. 25,62 % насчитывают русские — крупнейшее национальное меньшинство Латвии; 3,35 % — белорусы; 2,27 % — украинцы; 2,11 % — поляки.
0
Генэрал Голад / Адказаць
21.08.2018 / 09:57
Андрусь, значыцца была ліцэнзія, магчыма аднаразовую выкарысталі некалькі разоў. 
А пра які дазвол Лукашэнкі вы пішаце? Ліцэнзіі выдаюцца МАРГ згодна з ПСМ  ад 14.07.2017 г. № 532. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру