20.08.2018 / 20:18

Папа Рымскі заклікаў усіх каталікоў змагацца супраць педафіліі ў касцёле 10

Папа Рымскі Францішак напісаў ліст, у якім перад каталікамі ўсяго свету прызнаў факт сэксуальнага гвалту ў адносінах да непаўналетніх з боку святароў.

У лісце «народу Божаму» Францішак паабяцаў не пакрываць злоўжыванняў уладай і сумленнем з боку святароў і прадстаўнікоў духавенства.

Ліст таксама спасылаецца на нядаўні даклад Вялікага журы ў штаце Пенсільванія, ЗША. Папа Рымскі адзначыў, што, хоць большасць выпадкаў у справаздачы «належаць мінуламу», гэтыя злоўжыванні доўгі час ігнараваліся і замоўчваліся.

Нагадаем, што расследаванне ў штаце Пенсільванія выявіла, што ў шасці каталіцкіх епархіях штата тысяча дзяцей стала ахвярамі гвалту з боку як мінімум 300 прадстаўнікоў духавенства з 1947 года.

13
сік / Адказаць
20.08.2018 / 20:31
Два шляхі змагання: 1, не пускаць у кссцёл дзетак. 2. Кастрыраваць ксянзоў.
8
Але / Адказаць
20.08.2018 / 20:33
Запаздалы заклiк
8
Быхау / Адказаць
20.08.2018 / 22:35
Это уже не Церковь. Похоже на начало конца. Вроде они и польскость в ВКЛ принесли. До этого как-то больше все на мове было. Иезуиты к тому же ещё и шпионили для Рима и Вены. Не все то Европа, что кажется.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру