20.08.2018 / 20:37

Вытворца вакцын будзе ўдзельнічаць у расследаванні гібелі дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне 3

Фармацэўтычная кампанія LG Chem. Ltd. (Рэспубліка Карэя) пасадзейнічае ў расследаванні гібелі двухмесячнага хлопчыка пасля планавай вакцынацыі ў Ганцавіцкім раёне, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Упаўнаважаныя прадстаўнікі гэтай фармкампаніі прыбудуць у Беларусь з афіцыйным візітам. LG Chem шкадуе аб здарэнні. «Мы гатовыя выканаць наш абавязак у найлепшай падтрымцы вашага расследавання», — адзначаецца ў афіцыйным лісце прадстаўнікоў кампаніі.

Кантроль якасці вакцыны праводзіўся ў лабараторыях Швейцарыі, Італіі і Бельгіі пры супрацоўніцтве з СААЗ. Скаргаў ад іншых краін няма. Паводле ўдакладненых даных, з моманту першага запуску ў свеце было выраблена больш за 52 мільёны доз.

LG аплаціла першапачатковую экспертызу дасье, а поўнае дасье перакладуць і адаптуюць да канца верасня.

Спецыялісты кампаніі Sanofi Pasteur (Францыя) паведамілі, што інфармацыя па вакцыне «Імавакс Поліа» аналізуецца ў штаб-кватэры кампаніі. Вынікі паступяць у Беларусь у верасні.

У дзіцяці, якога прышчаплялі ў Ганцавіцкім раёне, развілася рэакцыя пасля ўвядзення дзвюх вакцын — «Эўпента» і «Імавакс Поліа». Ужыванне дзвюх серый гэтых вакцын прыпынілі да заканчэння расследавання.

0
Lilia / Адказаць
20.08.2018 / 21:25
Там другое дзіця ў рэанімацыю трапіла, давалі ў адзін дзень у адным месцы, але чамусьці СМІ пра гэта рэзка забыліся. 
А такіх супадзенняў не бывае. Пытанне да таго, як захоўвалі і як уводзілі. 
0
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
26.08.2018 / 18:02
 Производитель вакцин не должен ничего расследовать (Это без него должны делать - Следователи Медики ) - а вколоть эту вакцину себе и своим детям ! Это будет - Законно . Справедливо и Гуманно ! 
0
Унук партызана / Адказаць
16.09.2018 / 17:10
Трое маіх дзяцей пазбаўлены прышчэпак ад нараджэння. 19, 17, 15 гадкоў. Імкнемся да вітаміннай ежы ў першую чаргу. А атруту ў кроў хай сваім дзеткам запускаюць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру