20.08.2018 / 21:50

П'яныя вяскоўцы скралі ў Слуцку веламабіль і паехалі на ім дадому 2

У Слуцку тры мужчыны ўзялі напракат веламабіль з гарадскога парку і паехалі на ім дадому ў вёску Лучнікі, паведамляе «Інфа-Кур'ер».

Раніцай у нядзелю, 19 жніўня, тры случчакі з дзіцём 2-3 гадоў прыйшлі ў парк. Яны арандавалі веламабіль на гадзіну і каталіся на ім па тэрыторыі зоны адпачынку. Мужчыны былі нецвярозымі. Яны сцвярджаюць: мы забыліся, што праз гадзіну трэба было вярнуць веламабіль, і проста ехалі. Даехалі да хаты.

Уладальнікі транспарту, калі заўважылі прапажу, паглядзелі запіс з відэакамеры. Зрабілі скрыншоты чалавека, які яго арандаваў, і выклалі пост у сацыяльных сетках з просьбай паспрыяць у пошуку. Па словах Андрэя Люцко, дырэктара ПУП «СанТайм», на пошукі веламабіля спатрэбілася каля шасці гадзін.

Случчакі сталі тэлефанаваць па ўказаным нумары і пісаць у каментарах, дзе заўважылі згоншчыкаў. Іх знайшлі ў Лучніках.

Згоншчыкі спачатку спрабавалі аджартавацца, але потым папрасілі прабачэння і сказалі праўду: з'ехалі на веламабілі, таму што былі п'янымі. Ніхто з іх не спрабаваў збегчы.

2
Нетлуке / Адказаць
21.08.2018 / 00:02
Хм а владелец молодец сделал рекламу себе и не стал создавать проблем мужикам с помощью театралов а то бы ещё и лет 10 дали)))
0
ЯНКА / Адказаць
21.08.2018 / 12:17
😸 ЛІСЫ Ў ЛІСАМАБІЛІ 🚲 Вацета цікава. Бо цяперака паўсюль любыя возы можна хапаць напавер. Жадаеш лыжы, каб пракаціцца па сьпякотнае шашы ў эскорце махаючых рукамі санітараў, — калі ласка. Жадаеш «Бэнтлю» ці прышпільную «Бэшачку і8»*, таксама літасьціва просім, толькі моцна не футбольце сьмецьцевыя бакі. І я ўжо не кажу пра лісамабілі й лісапэды. (Не, гэта нейкая афэлачная форма — ня кажа ён, ага, глядзі, а ўжо сказаў!) 🚨 Дык дзе гарантыя, што напаверац не з дубовым, а ліпавым дакумантам не пазьвінтуе мігачкі знаходжаньня? І шукай-сьвішчы потым яго ў Слуцкім раёне! Бясспрэчна, здаўцы напавер ё рызыканты, якія наўпрост мусяць піць шампуньскае. А не гарэлачку ад гора, калі гэны, хто пазычыў назаўжды іх воз, лье яе ў сябе ад шчасьця. 🍷___
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру